Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Тракельская базавая школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
аг. Трокели
Адрес:
231372, Гродзенская вобласць, Воранаўскі р-н, а.г.Тракелі, вуліца Школьная, 1/1
Телефоны:
(8 015 94) 99110 ((нам.дырэктара))
(8 015 94) 99114 ((дырэктар))
E-mail:
trokelibsh@voronoo.gov.by

Picture background

 

Рэжым работы

 ДУА “Тракельская базавая школа”

Панядзелак - пятніца: 8.00 - 18.30

Субота - 9.00 - 13.00

Нядзеля - выхадны  

З гісторыі школы

1777-1865 гг. – пры Тракельскім касцёле знаходзілася парафіяльная пачатковая школа. Навучанне вялі езуіты.

1777 г. – 4 вучні.

1782 г. – 6 вучняў.

1797 г. – 3 вучні.

1915-1921гг. – вучоба вялася ў так званай рухомай школе  пісьменнасці -  у сялянскіх хатах.

1921-1939гг. – дзейнічала 7-мігадовая польская школа. Дырэктар - пан Барбурскі. Мова выкладання – польская. Вучняў – 145, настаўнікаў – 3.

Верасень 1939-чэрвень 1941гг. – у Тракелях адкрылася 7-мігадовая школа, у в. Дворышчы, Доўкні, Мігуны, Войтавічы – пачатковыя школы.

1941-1944 гг. – у часы нямецкай акупацыі навучанне не вялося.

1949 г. – Тракельская 7-мігадовая школа рэарганізавана ў 8-мігадовую, а затым у сярэднюю.

1956 г. – першы выпуск Тракельскай сярэдняй школы.

1970-1971 гг. – узведзены новы будынак сярэдняй школы.

2008г. – капітальны рамонт у рамках Дзяржаўнай Праграмы “Адраджэнне і развіццё вёскі”.

15.11.2008 г. - Тракельская сярэдняя школа рэарганізавана ў НПК “Тракельскія яслі-сад – сярэдняя школа”

02.02.2008 г. – НПК “Тракельскія яслі-сад – сярэдняя школа” атрымала статус юрыдычнай асобы.

01.09.2022 года рэарганізавана ў ДУА "Тракельская базавая школа"

Кіраўніцтва школы:

Верасень 1939 г- чэрвень 1941 г. – Савонь Віктар Іванавіч.

1950-1982  гг. – Пыж Аляксандр Паўлавіч.

1983-1984 гг. – Баран Аляксандр Іванавіч.

1985-1986 гг. – абавязкі дырэктара выконваў Будзько Васіль Іванавіч.

1987-2004 гг. – Авіжыч Мечыслаў Іванавіч.

З 2004 г. – Кулік Рэгіна Генрыхаўна.

На дадзены момант у школе дзевяць класаў камплектаў, рознаўзроставая група, група кароткачасовага прыбывання.


Мэты і задачы ўстановы адукацыі

МЭТА: павышэнне якасці адукацыі праз развіццё інфармацыйна- адукацыйнага асяроддзя школы, раскрыццё індывідуальных асаблівасцяў і творчага патэнцыялу навучэнцаў

ЗАДАЧЫ:

1. Стварыць умовы для атрымання якаснай адукацыі, забеспячэнне бяспечных умоў навучання і выхавання, фарміравання інфармацыйнай і прававой культуры навучэнцаў, іх паспяховай сацыялізацыі

2. Павышаць педагагічнае майстэрства педагогаў праз павышэнне ІКТ- кампетэнтнасці, укараненне сучасных інфармацыйна- камунікатыўных тэхналогій, удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства

3. Прадоўжыць працу  па фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця  ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэса праз уключэнне ў фізкультурна –аздараўленчую і спартыўна- масавую работу

4. Удасканальваць сістэму сямейнага выхавання праз арганізацыю эфектыўнага супрацоўніцтва сям’і і школы для фарміравання сацыяльна актыўнай асобы, сталай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці за выхаванне дзяцей

5. Умацоўваць матэрыяльна- тэхнічную і навучальную базу ўстановы адукацыі праз арганізацыю інфармацыйна- развіваючага асяроддзя кабінетаў,  надворнага абсталявання рознаўзроставай групы, стварэнне зоны бяспекі


Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.