Новости проекта
«Учитель для Беларуси»
ВНИМАНИЕ! Технические работы

Гордость нашей школы

Дата: 10 января 2017 в 20:22, Обновлено 25 января 2019 в 13:08

Бяляўскі

Станіслаў Станіслававіч

Выпускнік школы 1961 года. Кандыдат матэматычных навук.

Аўтар больш за 100 навуковых прац. З 1969г. па 2003г. выкладаў матэматыку ў БДУ. З 2003г. загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі Інстытута сучасных ведаў.

Шэйман

Віктар Уладзіміравіч

Выпускнік 1975 года. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў.

Воін-афганец.

З 1990г. займае вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Юфа

Уладзімір Якаўлевіч

Выпускнік Тракельскай СШ 1959 года.

З 1986г. дырэктар «Лідскага піва».

За перыяд з 1984г. ААТ «Лідскае піва» заваявала больш 90 медалёў і 3 Гран-пры .

Граковіч

Таццяна Мікалаеўна

Выпускніца 1978 года, залатая медалістка.

Кандыдат педагагічных навук, аўтар новых методык выкладання ў пачатковых класах.

Самайловіч

Алена Алегаўна

У 1978 годзе з адзнакай скончыла Тракельскую СШ,

   у 1984г. з чырвоным дыпломам - Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

У 2004г. Алена Алегаўна абараніла доктарскую дысертацыю.

Працуе ў інстытуце эпідэміялогіі, член Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя.

Грыневіч

Юльян Міхайлавіч

Выпускнік школы 1959 года, закончыў інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

З 1968г. выкладчык Лідскага індустрыяльнага тэхнікума.

З 1977г. – дырэктар.

Кавалер ордэна «Знак пашаны» і іншых узнагарод.

     

Граковіч

Пётр Мікалаевіч

Выпускнік Тракельскай СШ 1975 года.

Кандыдат тэхнічных навук, загадчык аддзела «Фізіка і тэхналогія тонкіх плёнак» у Гомельскім інстытуце.

Аўтар больш за 100 навуковых прац і

150-ці вынаходстваў.

Чэмпіён Беларусі па пешым турызме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.