-
- Ими гордится Вороновский край
- Путеводитель
- Ацыфроўка музея
- Экспазіцыі музея
- Фотагалерэя экскурсій
- Савет музея
- График экскурсий
- Экскурсійныя маршруты
- Дэкада "Аўганістан у лёсах нашых землякоў"
- Старонкі гісторыі
- Историческое и культурное наследие белорусского народа
- История Беларуси, основные даты
- Известные люди Беларуси
- Национальная кухня Беларуси
- ВИРТУАЛЬНЫЕ МУЗЕИ
-
- Графік прыёму грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыяй ДУА "Тракельская базавая школа"
- Графік прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у аддзеле адукацыі Воранаўскага райвыканкама
- Графік прыёму грамадзян юрыдычных асоб у галоўным упраўленні адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
- Вышэйстаячыя арганізацыі
- Электронныя звароты
- Гарачая лінія ўстановы адукацыі
- Гарачая лінія аддзела адукацыі
- Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній" начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абластнога выканаўчага камітэта на 2024 год
- Тэлефоны гарачай лініі і тэлефоны даверу
- Парадак разгляду зваротаў грамадзян
- Нарматыўныя дакументы па звароту
- Інструкцыя аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у ДУА «Трокельская базавая школа"
-
- Правілы карыстання мабільным тэлефонам ва ўстанове адукацы
- Графік правядзення інфармацыйных і класных гадзін
- Графік правядзення заняткаў па платных адукацыйных паслугах
- Графік правядзення заняткаў дадатковай адукацыі
- Графік правядзення факультатыўных заняткаў
- Рекомендации по выбору факультатива
- Телефоны горячей линии и телефоны доверия
- Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў
- Что делать при обнаружении бесхозных предметов?
- Памятка по противопожарной безопасности учащихся
- Осторожно, грипп!
- Памятка для обучающихся по безопасному поведению в Интернете
-
- Прохождение медосмотров детьми
- Осторожно, экстремизм!
- За безопасность вместе
- Правила пользования мобильными устройствами_
- Наглядные материалы о риске развития игромании
- КАНІКУЛЫ
- Родителям учащихся 1- 4 классов
- Родителям учащихся 5 - 9 классов
- Важное в законодательстве (паспортизация)
- Важно знать родителям
- Родительские права и обязанности
- Безопасность детей в сети интернет
- Памятка для родителей Профилактика педикулёза
- Профилактика интернет-зависимости
- ВОДОЁМ - опасная зона
- Манипуляции детские и родительские
- Агрессивность
- Суицид у детей и подростков
- Побеги, уходы, бродяжничество, прогулы у детей и подростков
- Профилактика алкоголизма
- Как воспитывать ребенка
- Переход в среднюю школу
- Памятка по обучеию детей правилам дорожного движения
- Токсикомания подростков
- Последствия курительных смесей "СПАЙС"
- Родителям о наркомании
- Дзелавы стыль адзення
- ЗЛЖ
-
- Публікацыі педагогаў
- Информатизация
- МА настаўнікаў 2-й ступені навучання
- Формы метадычнай работы
- В помощь педагогу
- В помощь классному руководителю
- Молодому специалисту
- Структура методической работы
- План работы творческой группы
- ПОЛНАЯ КОЛЛЕКЦИЯ ВИДЕОУРОКОВ ПО ОСНОВНЫМ ШКОЛЬНЫМ ПРЕДМЕТАМ
- Интернет - ресурсы для учителей
- ПРОФИЛАКТИКО-ПРОСВЕТИТЕЛЬСКАЯ РАБОТА С ЗАКОННЫМИ ПРЕДСТАВИТЕЛЯМИ НЕСОВЕРШЕННОЛЕТНИХ
-
- Объявления и новости профсоюзов
- Телефоны и ссылки на сайты вышестоящих профсоюзных органов
- Единый день профилактики производственного травматизма
- Об организации
- Структура и руководящие органы
- Символика
- Документы ФПБ
- Горячая линия
- В помощь председателю профкома
- План работы профсоюзного комитета
- Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі: з людзьмі і для людзей
- Оздоровление
- Фонд помощи
- Коллективный договор
-
- Методические рекомендации по организации и проведению прогулок в ГПД
- Спіс вучняў групы падоўжанага дня ў 2024/2025 навучальным годзе
- Рэжым работы групы падоўжанага дня
- Нормативные документы
- Организация образовательного процесса в группе продлённого дня
- Рекомендации по организации работы групп продленного дня в учреждениях общего среднего образования
- Организация самоподготовки в условиях группы продленного дня
-
- Семья для каждого ребёнка
- Ответственность за незаконный оборот наркотических средств
- Буклеты
- Консультации для родителей
- Телефоны доверия
- Компьютер и дошкольник
- Правила работы за компьютером
- Проблема игровой зависимости в интернете у детей и подростков
- Осторожно, экстремизм!
- ДОМ БЕЗ НАСИЛИЯ
- Детям и подросткам
- Профилактика преступлений против половой неприкосновенности личности
- Маркеры суицидального поведения обучающихся
- РОДИТЕЛЯМ1
- Как эффективно воспитывать ребёнка
- Семья - основа воспитания
- Пока папа и мама взрослеют!
- Недолюбленные дети
- Чего боятся дети?
- В семье растёт сын
- Профилактика суицидов
- Тренинг по сплочению школьного колллектива
- Крымінальная адказнасць непаўналетніх
-
- Действия при обнаружении подозрительного предмета
- Правильное поведение в лесу при пожаре
- Мобильное приложение "МЧС Беларуси: помощь рядом"
- Что такое - автономный пожарный извещатель
- Безопасность играючи
- Мультфильмы "Волшебная книга МЧС"
- Прямые и горячие линии МЧС
- Для родителей и педагогов!!!
- Правила поведения на воде
- НЕ ПАЛИТЕ СУХУЮ РАСТИТЕЛЬНОСТЬ!!!
- Правила поведения во время грозы
- Профилактика детского травматизма на железной дороге.
- Осторожно, тонкий лёд!
Інфармацыйная гадзіна"Хатынь — вечная памяць і непазбыўны смутак Беларусі"
22 сакавіка 1943 года нацысты знішчылі беларускую вёску Хатынь
Назаўсёды ў памяці
Званы на месцы спаленай карнікамі вёскі гучаць вечным напамінам
22 сакавіка 1943 года нацысты знішчылі беларускую вёску Хатынь. Зажыва згарэлі ў агні і былі расстраляныя 149 чалавек — старыя, жанчыны і 75 дзяцей да 16 гадоў. Самыя малодшыя ахвяры — грудныя дзеці...
У гэты дзень у мемарыяльным комплексе “Хатынь” асабліва мнагалюдна. Хатынь — вечная памяць і непазбыўны смутак Беларусі. Таму што Хатынь — гэта ўвасабленне і сімвал перанесеных пакут, якія дасталіся беларускай зямлі і народу ў чорныя гады гітлераўскай акупацыі. У гэтыя дні і моладзь, і людзі старэйшага ўзросту ўсе разам успамінаюць страшныя падзеі 72-гадовай даўнасці. Здавалася б, столькі гадоў прайшло! А ўсведамленне жаху, які захліснуў калісьці гэтую непрыкметную лясную вёсачку, дагэтуль халодзіць сэрцы. Паводле далёка не поўных дадзеных, на тэрыторыі Беларусі гітлераўцы знішчылі звыш 1,4 мільёна грамадзян — у канцлагерах, гета, у спаленых вёсках і разбомбленых, расстраляных дамах...
Летась да 70-годдзя вызвалення Беларусі ў серыі “Архіў, гісторыя, памяць” выйшлі два зборнікі архіўных дакументаў і матэрыялаў — “Хатынь. Трагедыя і памяць”, дзе сабраны практычна ўсе выяўленыя на сёння дакументы аб знішчэнні вёскі ды яе жыхароў, і “Хатынскі некропаль”, які сабраў падрабязныя звесткі пра беларускія вёскі, што раздзялілі горкі лёс Хатыні. Кнігі падрыхтавалі і выпусцілі сумесна дэпартамент па архівах і справаводстве Мінюста, Нацыянальны архіў, Цэнтральны архіў КДБ, Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”.
Трагедыя
22 сакавіка 1943 года два ўзводы 1-й роты 118-га паліцэйскага ахоўнага батальёна, накіраваныя для аднаўлення пашкоджанай партызанамі сувязі паміж Плешчаніцамі і Лагойскам, трапілі ў засаду, арганізаваную партызанскім атрадам “Мсцівец”. У перастрэлцы, якая завязалася, партызаны забілі шэф-камандзіра роты гаўптмана Ганса Вельке, дарэчы, “любімчыка фюрара” і алімпійскага чэмпіёна, і дваіх паліцэйскіх, некалькіх карнікаў ранілі. Для праследавання партызан на дапамогу прыбылі каты з батальёна СС Дырлевангера. Ахвярай іх бесчалавечнай, жудаснай помсты і стала Хатынь.
Боль
...Хавалі астанкі хатынцаў на трэці дзень пасля трагедыі. На магіле ўстанавілі тры крыжы. Яны яшчэ доўга стаялі пасля вайны, ахоўваючы і асвячаючы памяць знішчаных людзей. Затым з’явіўся сціплы абеліск у выглядзе традыцыйнай драўлянай піраміды з чырвонай зоркай. У 1964 годзе — гіпсавы помнік “Тужлівая маці”. А 5 ліпеня 1969 года ўрачыста адкрыўся мемарыял “Хатынь”. Аўтары — беларускія архітэктары Ю. Градаў, У. Занковіч, Л. Левін і скульптар, народны мастак БССР С. Селіханаў.
Напэўна, гэта самы першы архіў¬ны дакумент па Хатыні. “Акт жыхароў в. Селішча Каменскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці аб спаленні в. Хатынь і яе насельніцтва” датаваны 25 сакавіка 1943 года. Сем чалавек з вёскі Селішча склалі яго ў прысутнасці партызан: пра тое, што “22 сакавіка вышэйуказанага года нямецкія каты напалі на суседнюю вёску Хатынь і спалілі ўсе будынкі. Жыхары вёскі Хатынь у колькасці 150 чалавек былі па-зверску закатаваныя і спаленыя”…
Але перад тым з’явіліся іншыя дакументы, якія і пралажылі крывавы хатынскі след.
З загада начальніка аператыўнага штаба паліцыі бяспекі і СД рэйхскамісарыята Остланд аб арганізацыі барацьбы з партызанамі ў генеральным камісарыяце Беларусі. 18 лістапада 1942 г., г. Мінск.
“...Па даручэнні ўпаўнаважанага рэйхсфюрара СС па барацьбе з бандамі партызан обергрупенфюрар СС Бах прадастаўляе кіраўніку каманды СД права вырашаць — спальваць вёскі ці не, знішчаць або эвакуяваць іх насельніцтва... Прыступім да выканання цяжкіх паліцэйскіх задач, натхнёныя імкненнем ачысціць генеральны камісарыят Беларусі ад банд партызан і супакоіць увесь гэты раён.
Штандартэнфюрар СС доктар Піфрайдэр”.
Праз некалькі месяцаў “супакаенне” па-піфрайдараўску чорнай заслонай накрыла Хатынь. Нацысцкае “памірэнне” — асаблівае, яно паходзіць ад слова “паміраць”…
Паказанні сведкі
Іосіф Іосіфавіч Камінскі, хатынец 1887 года нарджэння. У яго загінула чацвёра дзяцей і жонка.
“...Калі я прыйшоў у свіран, там ужо было чалавек 10, у тым ліку мая сям’я. Я яшчэ запытаў, чаму яны неадзетыя, на што мая жонка Адэлія і дачка Ядвіга адказалі, што іх карнікі раздзелі. Людзей працягвалі зганяць у гэты свіран, і ён праз непрацяглы час быў зусім запоўнены, што нават нельга падняць рук. Памер свірна 12х6... Са свірна, калі адчынялі дзверы і заганялі людзей, было відаць, што многія дамы ўжо гарэлі. Я зразумеў, што нас будуць расстрэльваць, і сказаў жыхарам, якія знаходзіліся побач са мной у свірне: “Маліцеся Богу, таму што тут памруць усе”. ...У свіран былі сагнаныя мірныя жыхары, сярод іх шмат малых дзяцей і нават немаўлят, а астатнія — у асноўным жанчыны, старыя. ...Я са сваім 15-гадовым сынам Адамам апынуўся каля сцяны, забітыя падалі на мяне, яшчэ жывыя людзі мітусіліся ў агульным натоўпе, нібыта хвалі, лілася кроў з параненых і забітых. Абваліўся палаючы дах, страшнае, дзікае выццё людзей яшчэ больш узмацнілася. Пад ім людзі, якія гарэлі жыўцом, так крычалі і варочаліся, што гэты дах прама-такі кружыўся. Мне ўдалося з-пад трупаў і людзей, якія гарэлі, выбрацца і дапаўзці да дзвярэй. ...Карнік, які стаяў ля дзвярэй свірна, з аўтамата стрэліў па мне. Мой сын Адам, абгарэўшы, невядома як выскачыў са свірна, але за метраў 10 ад яго пасля выстралаў упаў. Я, паранены, каб не страляў болей па мне карнік, ляжаў без руху... Каля свірна ляжала шмат забітых і абгарэлых людзей. ...Неўзабаве я пачуў сігнал да ад’езду карнікаў, а калі яны трошкі ад’ехалі, мой сын Адам, які ляжаў непадалёк ад мяне прыкладна за метры тры, паклікаў мяне да сябе, каб выцягнуць яго з лужыны. Я падпоўз, прыпадняў яго, але ўбачыў, што ён перарэзаны кулямі папалам. Мой сын Адам яшчэ паспеў спытаць: “А ці жывая маці?” — і тут жа памёр”.
Телефоны: (8 015 94) 99110, (8 015 94) 99114
Email: trokelibsh@voronoo.gov.by