Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Растим маленького патриота

Дата: 1 августа 2022 в 12:57, Обновлено 5 сентября в 15:15

Рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы". ГУО "Ясли-сад №22 г.Речицы"

Знаёмімся

з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі

  1. Якія мы гаспадары, такія нашыя двары.
  2. Не будзь горкі – праклянуць, не будзь салодкі – пракаўтнуць.
  3. Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў.
  4. У кожнага кавалера свае манеры.
  5. Дзе цесна, там пацешна.
  6. Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма.
  7. Языком у Вільні, а галавою за печчу.
  8. Будзь свайму слову гаспадар.
  9.  Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра.
  10.  «Мусіць» за вуха ўкусіць.
  11.  Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
  12.  Сядзі ў будзе і чакай, што будзе.
  13.  Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць.
  14.  І мая доля не шчарбатая.
  15.  Дзеўка без касы не мае красы.
  16.  Маленькі сабачка да веку шчаня (цюцька).
  17.  Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду iдзе.
  18.  Бяда розуму вучыць.
  19.  Гразь – не кароста, сорам – не дым.
  20.  Ганарлівы ды ўпарты – нічога не варты.
  21.  Што люблю, тое i раблю.
  22.  Убраўся ў жупан і думае, што пан.
  23.  Ад цяплосьці не баляць косьці.
  24.  Вырас пад неба, а дурань як трэба.
  25.  Гавораць, гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць.
  26.  Дзе нянек многа, там дзiця бязнога.
  27.  Дзе п’юць, там i льюць.
  28.  Загляне сонца i ў наша ваконца.
  29.  Знай каток свой куток.
  30.  На вуснах – мёд, а на сэрцы – лёд.

                           Падборка загадак на беларускай мове

  1.  Што бяжыць без повада? (Вада)
  2.  Што расцець без кораня? (Камень)
  3.  Што гарыць без полымя? (Зара)
  4.  Што бела не белячы? (Лебедзь)
  5.  Што чорна не чэрнячы? (Воран)
  6.  Пасцелена дзяруга, на дзярузе рассыпан залаты пясочак, а пасярод залаты крайчык. (Зорнае неба і месяц)
  7.  Крыкнуў вол на сто гор. (Гром)
  8.  Чорная карова ўсіх людзей пакалола, а белая ўстала, усіх пападымала. (Ноч і дзень)
  9.  Ляціць без крыл па сто міль. (Вецер)
  10.  Дзве жнейкі цераз мяжу жнуць, адна другой не бачаць. (Вочы)
  11.  Без рук, без ног, а поўзаець. (Вужака)
  12.  Ляціць конь заморскі, іржэць ён па-польску; хто яго заб'ець, сваю кроў пральець. (Камар)
  13.  Чорны, як воран, а равець, як мядзведзь. (Жук)
  14.  Ні вокан ні дзвярэй поўна хатка людзей. (Пчолы)
  15.  Сядзіць паня ў каморы, яе косы на дворы. (Морква)
  16.  Маленька-крывенька, а ўсё поле зваюе. (Серп)
  17.  У лесе радзілася, на вяселле згадзілася. (Скрыпка)
  18.  У ліпавым кусце мядзведзь равець. (Цымбалы)
  19.  Еду, як па небу, пад сабою сонца бачу. (У чаўне)
  20.  Які месяц зямлю грудзіць, хату студзіць? (Снежань)
  21.  З вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся. (Снег)
  22.  Белы, а не цукар, без ног, а ідзе. (Снег)
  23.  Я, як пясчынка, малы, а зямлю пакрываю. (Снег)
  24.  Што белае не белячы? (Снег)
  25.  Абрус белы ўвесь свет адзеў. (Снег)
  26. На двары гарою, у хаце вадою. (Снег)
  27. Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастане, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш)
  28. На палеткі, на луг, разаслаўся кажух. Прыйшоў сакавік – ён заплакаў і знік. (Снег)
  29.  Што за месяц наравісты, то сняжысты, то дажджысты? (Снежань)
  30.  Ляцяць белыя пушынкі, назавём мы іх …(Сняжынкі).

ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ Ў СЯМ'І

(парады для бацькоў)

Я-беларус, мая родная мова-беларуская! - Государственное учреждение  образования "Детский сад № 41 г. Борисова"

  • Арганізуйце для сваіх дзяцей сумесныя паездкі па Беларусі. Прыгажосць прыроды, багатае гістарычнае мінулае і сучаснасць краю, таленты народа, яго ўнікальныя ўменні ў прыкладной творчасці – сапраўдная скарбонка мінулага і сучаснасці.
  • Не забывайце пры зносінах з дзецьмі звяртаць увагу на на прыгажосць роднай вёскі, пасёлка, горада. Падчас арганізаванай вамі экскурсіі раскажыце сваім дзецям, што знаходзіцца ў населеным пункце. Абавязкова пагаварыце пра прызначэнне кожнага аб’екта.
  • Дайце ўяўленне пра працу грамадскіх установаў. Паназірайце за дзеяннямі супрацоўнікаў гэтых установаў, адзначце неабходнасць і значнасць іх намаганняў.
  • Разам з дзецьмі прымайце ўдзел у добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі свайго двара, свайго населенага пункта.
  • Пашырайце ўласны светапогляд. Перш чым давесці нешта свайму дзіцяці, вам неабходна будзе вывучыць гісторыю краіны, наведаць памятныя мясціны.
  • Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей. Любоў да краіны пачынаецца са стаўлення да сям’і, да самых блізкіх людзей:  маці, бацькі, бабулі, дзядулі.
  • Чытайце кнігі пра Радзіму, яе герояў, аб традыцыях і культуры свайго народа. Абавязкова абмяркоўвайце прачытанае.
  • Заахвочвайце дзіця да імкнення падтрымліваць парадак, праяўляць культурныя  паводзіны ў грамадскіх месцах.
  • Не забывайце пра асабісты прыклад бацькоў. Вы, паважаныя бацькі – першыя выхавальнікі дзіцяці!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.