Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бацькам

Дата: 7 января 2017 в 21:50, Обновлено 8 сентября в 11:59

Примерный перечень основных товаров (минимальный набор), рекомендуемых для приобретения родителями (законными представителями) с целью посещения воспитанниками учреждений образования, реализующих образовательную программу дошкольного образования

Карандаши цветные (6 цветов, 24 цвета);

мелки восковые (12 цветов);

мел цветной и белый для рисования на доске;

фломастеры (6 цветов, 12 цветов);

краски гуашевые (6 цветов, 12 цветов), акварельные (12 цветов);

кисти (круглые № 3–5, № 8–10; плоские № 8–10; щетинные для клейстера);

баночки пластмассовые для промывания ворса кисти, для клейстера;

подставки для кистей;

салфетки;

пластилин (6 цветов, 12 цветов);

стеки;

доски для работы с пластилином;

бумага (белая, цветная) разных сортов, фактуры, размера;

картон (цветной) разного вида, фактуры, плотности, размера;

ножницы с тупыми концами (для праворуких, леворуких детей);

трафареты;

наборы карточек с изображением цифр (веера математические) с цифрами от 0 до 9, от 0 до 20;

предметы для счета (палочки, геометрические фигуры и др.);

расческа;

щетка зубная, паста зубная, стаканчик (с временем пребывания воспитанников в учреждении образования (группе) 24 часа);

пижамный комплект для сна;

сменная обувь (босоножки, сандалии, туфли и др.);

чешки для занятий по образовательной области «Музыкальное искусство»;

для занятий по образовательной области «Физическая культура»:

спортивные комплекты, обувь (для занятий в помещении (чешки) и на улице (кроссовки, кеды и др.);

купальные принадлежности (плавки, резиновая шапочка, полотенце, мыло, губка), обувь для бассейна (шлепанцы, аквашузы, кроксы и др.)*

   * при наличии в учреждении образования плавательного бассейна

 Кансультацыя для бацькоў 

«Беражыце здароўе з маладосці!»

         «Беражыце здароўе з маладосці!» — гэтая прыказка мае глыбокі сэнс. Фарміраванне здаровага ладу жыцця павінна пачынацца з нараджэння дзіцяці для таго, каб у чалавека ўжо выпрацавалася ўсвядомленае стаўленне да свайго здароўя. Сям’я — гэта асноўнае звяно, дзе фарміруюцца карысныя звычкі. Першыя ўражанні ў дзіцяці чэрпаюцца з хатняга быту. Дзіця бачыць, успрымае, стараецца пераймаць  — і гэта  ў яго замацоўваецца незалежна ад яго  волі. Выпрацаваныя гадамі ў сям’і звычкі, традыцыі, лад жыцця, стаўленне да свайго здароўя пераносяцца ў дарослае жыццё. Таму неабходна з ранняга ўзросту шанаваць, берагчы і ўмацоўваць здароўе, каб асабістым прыкладам дэманстраваць здаровы лад жыцця.

Паняцце пра здаровы лад жыцця ўключае ў сябе шмат аспектаў.

              Па-першае, захаванне рэжыму дня. У дзіцячым садзе рэжым выконваецца, а вось дома не заўсёды. Неабходна растлумачыць дзецям, што трэба рана класціся і рана ўставаць. І няўхільна выконваць гэтае правіла.

             Па-другое, гэта культурна-гігіенічныя навыкі. Дзеці павінны ўмець правільна мыцца, ведаць, для чаго гэта трэба рабіць. Разам з дзецьмі разглядайце сітуацыі барацьбы з мікробамі і рабіце высновы аб тым, ці  добра  дзеці засвоілі  правілы: не есці і не піць на вуліцы; заўсёды мыць рукі з мылам, вярнуўшыся з вуліцы,а таксама перад прыёмам ежы і пасля наведвання туалета. Разам з дзецьмі палічыце, колькі разоў у дзень ім даводзіцца мыць рукі.

             Па-трэцяе, культура харчавання. Трэба есці больш агародніны і садавіны. Расказаць дзецям, што ў іх шмат вітамінаў А, В, С, Д, у якіх прадуктах харчавання яны ўтрымліваюцца і для чаго патрэбныя.

Вітамін А — морква, рыба, салодкі перац, яйкі, пятрушка (важна для зроку).

Вітамін В — мяса, малако, арэхі, хлеб, гарох (для сэрца).

Вітамін С — цытрусавыя, капуста, цыбуля, радыска, парэчка (ад прастуды).

Вітамін Д — сонца, рыбін тлушч (для костачак).

           Па-чацвёртае, гэта гімнастыка, заняткі фізічнай культурай і спортам, загартоўванне і рухомыя гульні. Калі чалавек будзе займацца спортам, ён пражыве даўжэй. Абавязкова штодня рабіць зарадку.

         Сярод мноства фактараў, якія аказваюць уплыў на рост, развіццё і стан здароўя дзіцяці, рухальнай актыўнасці належыць асноўная роля. Ад ступені развіцця натуральнай патрэбы дзіцяці ў руху шмат у чым залежаць развіццё рухальных навыкаў, памяці, успрымання, эмоцый, мыслення. Таму вельмі важна ўзбагачаць рухальны вопыт дзіцяці.

         Дзеці, захопленыя сюжэтам гульні, могуць выконваць з цікавасцю фізічныя практыкаванні шмат разоў, не заўважаючы стомленасці. Павелічэнне нагрузкі ў сваю чаргу спрыяе павышэнню вынослівасці.

          Падчас гульні дзеці дзейнічаюць у адпаведнасці з правіламі. Гэта рэгулюе паводзіны і дапамагае фарміраваць станоўчыя якасці: вытрымку, смеласць, рашучасць і інш.  Змяненне ўмоў гульні спрыяе развіццю самастойнасці, актыўнасці, ініцыятыве, творчасці, кемлівасці і інш.

          Яшчэ вельмі важная праблема, звязаная са здароўем дзяцей — гэта прагляд тэлевізара і карыстанне камп’ютарам. Камп’ютар і тэлевізар, несумненна, карысныя для развіцця далягляду, памяці, увагі, мыслення, каардынацыі дзіцяці, але пры ўмове разумнага падыходу да выбару гульняў і перадач, а таксама бесперапыннага часу знаходжання дзіцяці перад экранам, якое не павінна перавышаць 30 хвілін.

        У дашкольным узросце дзіця яшчэ не здольна свядома і адэкватна прытрымлівацца элементарных нормаў гігіены і санітарыі, выконваць патрабаванні ЗЛЖ, клапаціцца пра сваё здароўе. Усё гэта вылучае на першы план задачу перад бацькамі па выпрацоўцы ў маленькага дзіцяці уменняў і навыкаў, якія спрыяюць захаванню іх здароўя.

Дзеці павінны ведаць лепшыя сямейныя традыцыі, разумець значэнне і важнасць сям’і ў жыцці чалавека, ролю дзіцяці ў сям’і, асвоіць нормы і этыку адносін з бацькамі і іншымі членамі сям’і. Духоўнае здароўе — гэта тая вяршыня, на якую кожны павінен падняцца сам. ЗЛЖ служыць умацаванню ўсёй сям’і.

Здароўе — гэта шчасце! Мы жадаем Вам быць здаровымі!

УВАЗЕ БАЦЬКОЎ!

НЕДАПУШЧАЛЬНА ПАКІДАЦЬ ДЗЯЦЕЙ БЕЗ НАГЛЯДУ. ВЫ НЕСЯЦЕ КРЫМІНАЛЬНУЮ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАКІДАННЕ МАЛАЛЕТНІХ ДЗЯЦЕЙ У НЕБЯСПЕЦЫ

           На жаль, павялічваецца колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, якіх бацькі пакідалі адных на вуліцы ці дома. Дзеці не заўсёды ўсведамляюць небяспеку, таму часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываюцца менавіта з імі.
          Так, абавязак бацькоў ажыццяўляць абарону правоў і інтарэсаў дзяцей замацаваны ў арт. 73 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і. Бацькі з'яўляюцца законнымі прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і законных інтарэсаў у адносінах з любымі асобамі і арганізацыямі, у тым ліку ў судах, без спецыяльнага паўнамоцтва. Бацькам неабходна памятаць, што за пакіданне дзіцяці ў небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт. 159 КК РБ.
       Ведайце! Згодна з часткай 2 артыкула 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Пакіданне ў небяспецы» – наўмыснае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане і пазбаўлена магчымасці прыняць меры да самазахавання па малалетству, старасці, хваробе або з прычыны сваёй бездапаможнасці, у выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеўшаму дапамогу і быў абавязаны аб ім клапаціцца, – караецца арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.

Артыкул 159 «ПАКІДАННЕ ДЗЯЦЕЙ У НЕБЯСПЕЦЫ»


 1. Неаказанне асобе, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця стане, неабходнай і відавочна не трываючай адкладу дапамогі, калі яна загадзя магла быць аказана вінаватым без небяспекі для яго жыцця або здароўя, або жыцця ці здароўя іншых асоб, або непаведамленне належным установам або асобам аб неабходнасці аказання дапамогі —караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года.
 2. Заведамае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане і пазбаўленай магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленству, старасці, захворванню або з прычыны сваёй бездапаможнасці, у выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеўшаму дапамогу і быў абавязаны аб ім клапаціцца, — караецца арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.
3. Заведамае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечнае для жыцця або здароўя стан, — караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Ст. 159 Аб'ектам злачынства з'яўляецца жыцце і здароўе чалавека, які знаходзіцца ў небяспечным для жыцця стане. Стан з'яўляецца небяспечным для жыцця, калі без неабходнай і неадкладнай дапамогі можа наступіць смерць пацярпелага.
Пад небяспечным для здароўя станам варта разумець пагрозу прычынення істотнай шкоды здароўю пацярпелага, г. зн. цяжкія, менш цяжкія і лёгкія цялесныя пашкоджанні з кароткачасовым пагаршэннем здароўя.
 Аб'ектыўны бок. Здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 159 КК РБ выяўляецца ў бяздзейнасці – асоба, якая загадзя ўсведамляе знаходжанне пацярпелага ў небяспечным стане і можа аказаць дапамогу, не аказвае яе, здзяйсненне гэтага злачынства можа выказацца і ў непаведамленні належным установам і асобам аб неабходнасці аказання дапамогі чалавеку, які знаходзіцца ў небяспечным для жыцця або здароўя стане.
 Калі асоба мела магчымасць аказаць дапамогу, устараняючую небяспеку, але абмежавалася паведамленнем аб існуючай небяспецы, то крымінальная адказнасць не выключаецца. Важнай умовай крымінальнай адказнасці з'яўляецца адсутнасць рызыкі для жыцця і здароўя асобы, які аказвае дапамогу, або іншых асоб.
Злачынства мае месца з моманту не аказання дапамогі пацярпеламу (лічыцца скончаным). Наступ адказнасці не ўплывае на кваліфікацыю. Аднак ўлічваецца пры прызначэнні пакарання вінаватаму.
 Суб'ектыўны бок пакідання ў небяспецы характарызуецца прамым намерам. Асоба ўсведамляе, што пацярпелы знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане, і яму неабходна неадкладная дапамога, якую гэта асоба можа аказаць і жадае бяздзейнічаць.
Суб'ектам па ч. 1 арт. 159 КК РБ можа быць любая асоба, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту.
Суб'ектам злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 159, з'яўляецца асоба, на якой ляжыць абавязак клапаціцца аб пацярпелым. Абавязак клапаціцца аб пацярпелым можа грунтавацца на законе. Такі абавязак можа выцякаць з шлюбна-сямейных адносін, напрыклад, клопат бацькоў аб малалетніх дзецях і г. д., а таксама з службовых і прафесійных абавязкаў.
 Ч. 3 арт. 159 КК РБ прадугледжвае адказнасць за наўмыснае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якое само па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечнае для жыцця або здароўя стан. Таму суб'ектам па ч. 3 можа быць толькі асоба, вінавата паставіўшае іншую асобу ў небяспечны стан. Злачынства мае месца з моманту невыканання абавязкаў па аказанні дапамогі пацярпеламу пасля пастаўлення яго ў небяспечнае для жыцця або здароўя стан.
У тых жа выпадках, калі ў выніку пакідання ў небяспецы асобай, якая ўзнікла па яго віне, наступіла смерць або цялеснае пашкоджанне, адказнасць павінна наступаць па ч. 3 арт. 159 і артыкулах КК, у залежнасці ад здзейсненага злачынства.
З суб'ектыўнай боку (па ч. 3 арт. 159) пастанова ў небяспечны для жыцця або здароўя стан характарызуецца ўскосным намерам або неасцярожнасцю, як у выглядзе неасцярожнасці або нядбайнасці. Калі пры прастаўленні ў небяспеку, то адказнасць павінна наступаць за замах, альбо закончанае больш цяжкае злачынства.

   ПАРАДЫ ДЛЯ БАЦЬКОЎ

"КАБ ПРЫГОЖА РАЗМАЎЛЯЦЬ, ТРЭБА З ПАЛЬЦАМІ ГУЛЯЦЬ"

Адным з паказчыкаў добрага фізічнага і нервова-псіхічнага развіцця дзіцяці з'яўляецца развіццё яго рукі або, як прынята называць, дробнай пальцавай маторыкі. Гульні з пальчыкамі - гэта не толькі стымул для развіцця маўлення і дробнай маторыкі, але і адзін з варыянтаў радасных зносін. Пальчыкавыя гульні дапамагаюць наладжваць камунікатыўныя зносіны на ўзроўні дотыку, эмацыйнага перажывання, кантакту «вочы ў вочы»; маюць  развіваючае значэнне, так як найлепшым чынам спрыяюць развіццю не толькі дробнай маторыкі рук, але і маўлення.

Вядома, што паміж маўленчай функцыяй і рухальнай сістэмай чалавека існуе цесная сувязь. Чым вышэй рухальная актыўнасць дзіцяці, тым лепш развіта яго гаворка. Такая ж цесная сувязь і паміж рукой і маўленчым цэнтрам галаўнога мозгу. Гармонія рухаў цела, дробнай маторыкі рук і органаў маўлення спрыяе фармаванню правільнага вымаўлення, нармалізацыі яго тэмпу, вучыць выкананню маўленчых паўзаў, зніжае псіхічнае напружанне. Пальчыкавыя гульні і практыкаванні — унікальны сродак для развіцця маўлення. Развучванне тэкстаў з выкарыстаннем пальчыкавай гімнастыкі стымулюе развіццё мыслення, увагі, ўяўлення. Дзіця лепш запамінае вершаваныя тэксты, яго гаворка робіцца дакладнай і выразнай.

Прыступаючы да працы, варта памятаць аб наступных прынцыпах правядзення заняткаў:

  • перад гульнёй з дзіцем неабходна абмеркаваць яе змест, адразу пры гэтым адпрацоўваючы неабходныя жэсты, камбінацыі пальцаў, руху. Гэта не толькі дазволіць падрыхтаваць малога да правільнага выканання практыкаванні, але і створыць неабходны эмацыйны настрой
  • выконваць практыкаванне варта разам з дзіцем, пры гэтым дэманструючы ўласную захопленасць гульнёй
  • пры паўторных правядзеннях гульні дзеці нярэдка пачынаюць прамаўляць тэкст часткова (асабліва пачатак і заканчэнне фраз). Паступова тэкст развучваецца на памяць, дзеці прамаўляюць яго цалкам, суадносячы словы з рухам
  • выбраўшы два ці тры практыкаванні, паступова замяняйце іх новымі. Найбольш упадабаныя гульні можаце пакінуць у сваім рэпертуары і вяртацца да іх па жаданні дзіцяці
  • не стаўце перад дзіцем некалькі складаных задач адразу (да прыкладу, паказваць руху і прамаўляць тэкст). Аб'ём увагі ў дзяцей абмежаваны, і невыканальная задача можа «адбіць» цікавасць да гульні
  • ніколі не прымушайце. Паспрабуйце разабрацца ў прычынах адмовы, калі магчыма, ліквідаваць іх (напрыклад, змяніўшы заданне) або памяняйце гульню.

ЛІТАРАТУРА:

1. Визель, Т.Г. Проблемы речевого развития детей: в поисках решений / Т.Г.Визель. - М. : АСТ, 2021. - 240 ст.

2. Давидович, А.Л. Развитие речевого творчества старших дошкольников: пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / А.Л. Давидович. - Мозырь : Белый ветер, 2014. - 104 с.


Рекомендации родителям, если ребенок ведет себя агрессивно.

1. Наладьте взаимоотношения со своим ребенком, чтобы он чувствовал себя с вами спокойно и уверенно. Слушайте своего ребенка. Проводите вместе с ним как можно больше времени. Делитесь с ним своим опытом. Рассказывайте ему о своем детстве, детских поступках, победах и неудачах. Если в семье несколько детей, постарайтесь общаться не только со всеми вместе. Но и уделяйте свое «безраздельное» внимание каждому из них отдельно.
2. Следите за собой, особенно в те минуты, когда вы находитесь под действием стресса и вас легко вывести из равновесия. Отложите или отмените вовсе совместные дела с ребенком. Старайтесь не прикасаться к ребенку в минуты раздражения.
3. Если вы расстроены, то дети должны знать о вашем состоянии: Говорите детям прямо о своих чувствах, желаниях и потребностях, например: «Я очень расстроена, хочу побыть одна. Поиграй, пожалуйста, в соседней комнате» или «Дела на работе вывели меня из себя. Через несколько минут я успокоюсь, а сейчас, пожалуйста, не трогай меня».
4. В те минуты, когда вы расстроены или разгневаны, сделайте для себя что-нибудь приятное, что могло бы вас успокоить. Примите теплую ванну или душ. Выпейте чаю. Позвоните друзьям. Просто расслабьтесь, лежа на диване. Послушайте любимую музыку.
5. Старайтесь предвидеть и предотвращать возможные неприятности, которые могут вызвать ваш гнев. Не давайте ребенку играть с теми вещами и предметами, которыми вы очень дорожите.

Причины детской агрессии это:

1. Нарушение эмоционально-волевой сферы:
- Неумение ребенка управлять своим поведением;
- Недостаточное усвоение ребенком общественных норм поведения, общения;
- Неправильная реакция родителей на проявления агрессии или не правильные отношения родителей к ребенку;
2. Неблагополучная семейная обстановка:
- Отчуждение, постоянные ссоры (в основном между родителями, различные стрессы.
- Нет единства требований к ребенку. Например, родители ведут себя по отношению к ребенку строго, а бабушки и дедушки вседозволенность.
- Игнорирование чувств, желаний ребенка. Данный стиль общения нацеливает ребенка на борьбу и мстительное поведение.
- Ребенку предъявляют слишком суровые или слабые требования.
- Физические, особенно жесткие наказания, деструктивное поведение родителей (пинки, шлепки, грубиянство, унижение и т. д.);
- Асоциальное поведение родителей.
- Плохие жилищно-бытовые условия, материальные затруднения.
3. Взаимоотношения с братьями и/или сестрами:
- при появлении в семье ребенка (ревность);
- если есть в семье еще дети (подросткового возраста).
4. Трудности обучения.
5. Психологический климат в дошкольном учреждении.
6. Психопатологические и неврологические отклонения в формировании мозга и психики.
7. Средства массовой информации (мультфильмы).
8. Компьютерные игры.

Признаки агрессивности

- по темпераменту ребенок: вспыльчив, непокорен, непредсказуем;
-по характеру: самоуверен, недостаточно внимателен к чувствам окружающих, дерзок, проявляет негативизм.

Детская агрессия

Агрессия – это явление вполне закономерное и естественное. Начинает проявляться еще с двух месяцев жизни ребенка.

Ребенок ведет себя агрессивно, чтобы самоутвердиться или совершенствовать свой опыт, но это все же деструктивное поведение. С ним надо бороться изначально, а не «спускаться с небес накануне школы».

Недаром на Руси говорили, что «учить надо, пока поперек лавки лежит, а как вдоль вытянулся – уже поздно».

Дети-агрессоры, как правило, часто оказываются изгоями в детском саду, а потом – и в школе.

 Кансультацыя для бацькоў

"Тата, мама, давайце гуляць па-беларуску!"

                           

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

         Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення ” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.  Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад  “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

         А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

          Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

         На кухне няхай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

         Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб помніках архітэктуры вашай вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы ўбачыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

         Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

 Літаратура:

  1. Каравайчык, Т.І. / Каб гучала мова дашкалят / Т.І. Каравайчык - Мазыр: Содействие,2010. – 85с.
  2. Лабанава, Г. Крынічнай вадой беларускія словы бруяць / Г. Лабанава // Пралеска. — 2011. — № 1. — С. 4—9.

Кансультацыя для бацькоў

"Беларускі фальклор для дзяцей"

    Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.  Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай.

    Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх ўспрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.  

      Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

Калыханкі – асноўная задача –супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

Забаўлянкі, пацешкі– суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

Песні – адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя ўяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі (прыпевы гой-гой-гой! Люлі-люлі)

Заклічкі – гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з’явам, адухаўленне прыроды.

Дражнілкі – лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывел, дакладна перадаюць пэўную рысу характару.

Лічылкі – прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

Гульні– прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнай прыродай; многія гульні заснаваны на перайманні рухаў, дзеянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

Казкі – універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццевы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікнене і цікава, гледзячы у вочы дзецям.

Загадкі – у сціслай і дакладнай форме падводзілі вынікі назіранняў за цэлымі групамі жыццевых з’яў, жывел, птушак, вызнаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

Прыказкі – трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з’яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

Прымаўкі – характарызуецца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваецца найчасцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце.

Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.

Літаратура:

  1. Каравайчык, Т.І. / Каб гучала мова дашкалят / Т.І. Каравайчык - Мазыр: Содействие,2010. – 85с.
  2. Лабанава, Г. Крынічнай вадой беларускія словы бруяць / Г. Лабанава // Пралеска. — 2011. — № 1. — С. 4—9.
  3. Хахлова Ж. Яе мы будзем шанаваць / Ж. Хахлова // Пралеска. - 2013. — № 12. — С. 44.

Выказванні і вершы пра Радзіму і беларускую мову

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая, —

Мая слязінка — са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

З табой і паміж бедаў я світаю.  

                                    

Якуб Колас: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову."

Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне".

Іван Мележ: "Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."

Змітрок Бядуля: "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова."

Крыніца: http://school20-orsha.by/

Памятка для бацькоў "Беларускія сайты па адукацыі, выхаванні нашых дашкалят"

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў - http://www.veselka.by

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў - http://www.veselka.by

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ- https://kazki.unicef.by

Нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.- http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя- http://kazki.by

Памятка для бацькоў "Інтэрнэт–рэсурсы па пытаннях бяспекі дарожнага руху"

1. http://mir.pravo.by   - дзіцячы прававы сайт.

2. http://mvd.gov.by - сайт Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у раздзеле УДАІ МУС «Сацыяльная рэклама» размешчаны прафілактычныя відэаролікі, відэафільмы, макеты наглядна-выяўленчай прадукцыі, аўдыёматэрыялы.

На сайце ў раздзеле «Азбука дарожнай бяспекі» размешчаны ПДР і дарожныя знакі для дзяцей, плакаты па ПДР для дзяцей малодшага, сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, навучальныя відэафільмы.

3. http://ish.adrive.by  - на сайце размешчаны інтэрактыўныя ПДР, тэсты і гульні, плакаты для дзяцей рознага ўзросту і куток бяспекі.

4. http://pdd.by  - на партале змяшчаюць унікальныя заданні па ПДР для дзяцей рознага ўзросту, інтэрактыўныя праграмы «Юный рэгуліроўшчык», «ПДР для веласіпедыстаў», «ПДР і ЮИД», інфармацыя пра гісторыю ПДР, адміністрацыйная адказнасць за парушэнні ПДР.

5. http://www.dddgazeta.ru/ - інтэрнэт-партал газеты «Добрая Дарога Дзяцінства»

Памятка для бацькоў "Бяспека вашых дзяцей"

Паважаныя бацькі!

  Падрыхтуйцеся, зрабіце свой дом менш небяспечным пры пажары. Адпрацуйце на практыцы на выпадак пажару план пажарнай эвакуацыі свайго дома. Прадухіліце непапраўнае. Калі гаворка ідзе пра самых маленькіх членах вашай сям'і, памятайце: адна толькі любоў іх не ўратуе. Іх уратуе прымяненне мер пажарнай бяспекі.

      Дзеці і агонь

ФАКТ: запалкі, запальнічкі і іншыя крыніцы агню з'яўляюцца вядучай прычынай смерці ад пажару дзяцей дашкольнага ўзросту. Трэба сказаць, што маляняты самі выклікаюць вялікую колькасць хатніх пажараў, гуляючы з запальніцамі і запалкамі. Дзеці праяўляюць натуральную цікаўнасць да агню, і мы не павінны недаацэньваць іх здольнасць чыркнуць запалкай або запаліць запальнічку.

          Што вы можаце зрабіць:

·  Захоўваеце запалкі і запальнічкі у месцах, недаступных для дзяцей, пажадана ў замкнёнай на ключ скрыні.

·  Навучыце дзяцей казаць вам, калі яны знаходзяць запалку або запальнічку.

·  Памятайце, што нават запальніцы з прыладамі абароны ад запальвання дзецьмі не забяспечваюць поўнай абароны, і захоўваеце іх у бяспечным месцы.

· Калі дзіця праяўляе цікаўнасць да агню або гуляе з агнём, растлумачце яму спакойна і цвёрда, што запалкі і запальнічкі -гэта прадметы для дарослых, з якімі трэба быць асцярожнымі.

·  Ніколі не выкарыстоўвайце запалкі або запальніцы для забавы. Дзеці могуць пачаць пераймаць вам.

· Папярэджвайце пажары, паказваючы дзецям, як варта выконваць правілы бяспекі дома.

·   Не дазваляйце дзецям падыходзіць бліжэй, чым на 1 метр да пліты, калі на ёй рыхтуецца ежа, не перагружайце электрычныя разеткі, штогод правярайце ацяпляльную сістэму.

Крыніца: https://ddu257.minskedu.gov.by/

Кансультацыя для бацькоў

“Мастацкая дзіцячая цацка”

Беларуская народная цацка мае шматвяковую гісторыю. Спачатку цацка выконвала ахоўную ролю, фігуркі жывёл і людзей надзялілі магічнымі якасцямі,спадзяючыся на іх дапамогу. Забаўляльная функцыя ў цацак з’явілася пазней.

        Многія цацкі – сапраўдныя творы мастацтва, дзе праявіліся багатая фантазія і творчы густ народных майстроў. І як творы мастацтва цацкі маюць вялікія духоўныя і эстэтычныя каштоўнасці, значны гісторыка-культурны патэнцыял. Гэта робіць іх неацэнным матэрыялам у выхаваўча-адукацыйнай рабоце з дзецьмі. Цацкі знаёмяць іх з мастацкай спадчынай беларускага народа, яе лепшымі традыцыямі і ўрэшце рэшт садзейнічаюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай свядомасці дзяцей. Традыцыйная цацка з'яўляецца нацыянальным гістарычным помнікам, яна - важны сродак сувязі пакаленняў, праз яе перадаецца сацыяльна-культурны вопыт, выхоўваюцца маральныя і эстэтычныя ўяўленні.

Для вырабу цацак выкарыстоўвалі беларусы разнастайны прыродны матэрыял: гліну, салому, лён, бяросту, шышкі, кару дрэў, жалуды, кавалачкі тканіны.

Асабівую цікавасць выклікаюць драўляныя цацкі. Асновай такой цацкі быў драўляны чурбанок, да якога прымацоўвалі валасы з ільну, твар малявалі вугалем, а вопратку шылі з ласкуткоў тканіны.

        Асартымент традыцыйных цацак адпавядаў самым розным запатрабаванням. Дзяцей рыхтавалі да няпростага і нялёгкага сялянскага жыцця з яго ўкладам і законамі, у якіх знаходзіў стыхійнае ўвасабленне асноўны прынцып народнай педагогікі — працоўнае выхаванне. Пэўныя працоўныя навыкі дзеці атрымлівалі ў рухомых гульнях, дзе праяўляліся іх умельства, вынаходлівасць, назіральнасць. Вельмі яскрава гэта ўвасаблялася і ў гульнях з лялькамі, у якіх знайшлі адлюстраванне і быт вёскі, і сялянская святочная абраднасць, асабліва вясельная. І ў той жа час гэта былі дзіцячыя забавы, у якіх раскрываўся свет дзіцячых інтарэсаў і ўражанняў, дзе дзеці далучаліся да народных абрадаў і традыцый.

Найбольш распаўсюджаны на Беларусі гліняныя цацкі. Фігуркі з гліны адлюстроўвалі хатніх жывёл і птушак: козлікаў, пеўнікаў, бычкоў, конікаў, рабілі таксама свісцёлкі.

Узніклі такія цацкі з развіццём ганчарства ў XI – XIII стагоддзях, аб чым сведчаць раскапаныя фрагменты цацак у Пінску, Гародні. Але больш распаўсюджаны яны былі ў XIX – п.XX ст. На кірмашах і рынках побач з розным гліняным посудам можна было ўбачыць і набыць россыпы рознакаляровых яркіх цацак, якія былі таннай і даступнай забаўкай для дзяцей. Шырока выкарыстоўваліся і самаробныя цацкі, асабліва з шышак. Выраблялі іх адразу ў лесе. Возьмуць шышку, абгорнуць яе пушыстым імхом, перавяжуць траўкай, надзенуць шапку-лісток – і лялька гатова.

Крыніца: https://sad24lida.schools.by/pages/pamjatka-dlja-batsko-mastatskaja-dztsjachaja-tsatska

Кансультацыя для бацькоў

“Народная цацка ў жыцці дашкольніка”

        Выхаваць свядомага грамадзяніна і патрыёта азначае сфарміраваць у дзіцяці комплекс вызначаных ведаў, асобасных якасцяў і рыс характару:

- патрыятычную накіраванасць, грамадзянскую адказнасць і мужнасць;

- павагу да бацькоў, свайго радаводу, традыцый і гісторыі роднага народа;

-дысцыплінаванасць, працавітасць, творчасць, клопат аб прыродзе і экалогіі роднай зямлі;

- паважлівае стаўленне да культуры, вераванняў, традыцый і звычаяў нашага народа.

 Каб дзеці сталі творцамі свайго лёсу, неабходна, каб яны трывала засвоілі духоўнасць, культуру роднага народа, глыбока пранікліся нацыянальным духам, ладам жыцця і мыслення. Для гэтага неабходна вярнуцца да маральных традыцый выхавання дзяцей: імкненне да дабра і прыгажосці, справядлівасці і праўды. Бо дзіця не нараджаецца маральным ці амаральным, яно паступова становіцца такім у залежнасці ад таго, у якім асяроддзі, у якіх умовах жыве, якое атрымлівае выхаванне. Хрысціянская педагогіка раіць, як мага раней вучыць імкнуцца да праўды і добра, пазбягаць і саромяцца зла і няпраўды, а значыць выхоўваць дзяцей на пачатках справядлівасці і міласэрнасці. Для гэтага дарослым трэба паказваць прыгажосць прыроды, слухаць духоўную музыку, чытаць мастацкія літаратурныя творы, знаёміць з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Таму бацькі павінны стаць прыкладам для малых, рабіць дабро самім і накіроўваць дзяцей на такія ж праявы, як ветлівасць, спачуванне, міласэрнасць.

Выхоўваць духоўныя каштоўнасці трэба з першага года жыцця. Дзеці пазнаюць усё праз гульню і цацкі.

 Цацкі… Дарослыя прывыклі набываць іх у крамах і супермаркетах, а раней выраб цацак быў выдатным рамяством.

Вясной дзеці з асаблівым стараннем майстравалі розныя свістулькі, упрыгожваючы іх рознымі малюнкамі.

 Дзяўчынкі ўмела плялі вянкі, рабілі лялькі. Пад восень, калі з поля збіралі гародніну, дзеці майстравалі пацешныя маскі. Вымалі мякаць з гарбуза, выразалі вочы, нос і рот, а ўнутр устаўлялі свечку. Увечары, як змяркалася, выходзілі на вуліцу.

        У старажытнасці народны каляндар браў свой пачатак з вясны. Даўно людзі пачалі лічыць яйка сімвалам жыцця, прыходу вясны. Таму нашы продкі любілі яго, распісвалі рознымі яркімі фарбамі. Так з'явілася выдатнае мастацтва - пісанкі. У размалёўванні яек заўсёды прымалі ўдзел і дзеці. На пісанках малявалі розныя лініі, кропкі, якія сімвалізуюць бясконцасць свету. У кожнай сельскай сям'і бацькі майстравалі для дзяцей лялькі, бразготкі. Лепшым гасцінцам для дзяцей з базару або кірмашу былі каляровыя цукеркі ці пернікі ў выглядзе пеўнікаў, рыбак, вавёрачак, жаўрукоў.

        Дарослыя ствараюць умовы знаёмства дзяцей з народнай гульнёй і цацкай. Выхаванне юнай душы - сапраўднае мастацтва, якое будавалася на ідэі дабра. А дабро выяўляецца з першымі пробліскамі свядомасці, з першымі ўяўленнямі і думкамі пра навакольны свет. Сухамлінскі пісаў: «Гульня - гэта велізарнае светлае акно, праз якое ў духоўны свет дзіцяці ўліваецца жыватворны струмень уяўленняў, паняццяў. Гульня - гэта іскра, якая запальвае агеньчык дапытлівасці». Падыходзячы да народнай цацкі з педагагічнага пункту гледжання, мы бачым, што яна заснаваная на тонкім веданні псіхалогіі дзіцяці і рознабакова ўздзейнічае на развіццё яго пачуццяў, розуму і характару і інтэлекту.

Крыніца: http://doshkolnik.ru/folklor/21853-narodnaya-igrushka-v-zhizni-doshkolnika.html

Замоўная магія беларускай калыханкі

        У замоўную магію калыханак можна не верыць. Але гэта далёка не адзіная нагрузка, якую нясуць гэтыя песенькі. Фактычна, гэта першыя музычныя і вершаваныя творы, якія стала чуе маленькае дзіця, якія даюць яму першыя ўяўленні не толькі пра родную музыку, але і гукавысотныя і рытмічныя ўзаемадачыненні. Нават калі "люленькі" спяваюцца без словаў, мелодыка калыханак, іх інтанацыі арганічна рыхтуюць дзіця да ўспрыняцця і пераймання гукаў і інтанацый матчынай мовы. 

А ты, каток шэры

А ты, каток шэры,

 Ў цябе хвосцік белы.

 Прыйдзі, каток, начаваць

 I дзіцятка калыхаць.

 А ты, коцінька-каток

А ты, коцінька-каток,

 Ў цябе шэранькі хвасток.

 Ты прыходзь к нам начаваць,

 Будзеш Янку калыхаць,

 А я шэраму катку

 За работу заплачу -

 Дам гарлачык малака

 I кавалак пірага.

Баю, баіньку, баю

Баю, баіньку, баю.

 Не лажыся на краю.

 Не лажыся на краёк,

 Прыйдзе шэранькі ваўчок.

 Цябе схопіць за бачок.

        Калыханкі - адзін з найстаражытнейшых песенных жанраў. Да нашых дзён не толькі ў фальклорных запісах, але і проста ў сямейнай памяці захавалася значна больш калыханак, чым забаўлянак. Магчыма, гэта абумоўлена іх вялікім практычным значэннем (цяжка нешта рабіць па хаце, калі не атрымліваецца ўтаймаваць дзіця), магчыма -дакладнасцю рыфмаў, простым зместам і нескладанай рытмікай верша, якія спрыяюць лёгкаму запамінанню. 

Хадзіў певень па капусце, 

Насіў сон у белай хусце, 

Усім дзеткам прадаваў, 

А Алёшку дарма даў. 

        Або вось гэта: 

А-а, а-а, люлі, 

Каток без кашулі. 

А котачка ў лесе 

Кашульку прынясе. 

Там красёнцы ткала, 

І кудзельку прала, 

На сонцы бяліла, 

На ветры сушыла. 

Кашульку пашыла, 

Катку падарыла... 

        Шмат каму гэтыя караценькія творы могуць падацца занадта прымітыўнымі - як жа, парныя рыфмы, аповед пра штодзённыя заняткі, ды яшчэ ў выкананні хатніх жывёлак - ката, пеўніка...

        Па сутнасці сваёй, калыханка -гэта "сваячка" замовы, твора, які мае ў сабе элементы магіі. У адрозненне ад калыханак некаторых іншых народаў, дзе гэтыя элементы маюць тэкставае выражэнне, у беларускіх калыханках мелодыка замовы сканцэнтравана ў інтанацыі, у самой мелодыі, а не ў змесце верша.1

        Калыханкі - першыя для дзіцяці ўзоры мастацкага слова. Скажаце, занадта высока сказана пра гэткія простыя творы? Аднак не трэба забывацца, што творы гэтыя разлічаны на слухача, для якога кожная рэч - сапраўднае адкрыццё. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых дзіцяці. Сон, дрымота - гэта або нейкія жывыя істоты, або штосьці, што можна памацаць, прынесці ў кошыку ці хустцы (часцей белай): 

        Ходзіць кот па сенажаці, // Кліча сон ён да дзіцяці. // Ой, сонечку-галубочку, // Прыспі маю Ганулечку. 

Ходзіць сон каля вакон, // А дрымота каля плота. // І пытае сон дрымоту: // - Дзе мы будзем начаваць? // - Дзе хацінка цяпленька, // Дзе дзетачка маленька, // А мы пойдзем начаваць // І дзяцінку калыхаць. 

        Ходзіць певень па капусце, //Носіць сон у белай хустцы.//Ўсенькім дзецям прадаваў,//А Ганульцы дарма даў. 

Хадзіў коцік па плотку, // Збіраючы дрымотку. // Каток з плотку зваліўся // І дрымотку забыўся. А-а, а-а, люлі, // Люлі-люлі-люлі, // А-а, а-а, спаці, // Я буду люляці. 

        Найчасцей героем калыханак бывае кот (котачка). Без ката не абыходзілася ніводная хата, дзе-нідзе ката сапраўды клалі ў люльку, каб пасля дзіцяці ў ёй добра спалася. Яго клічуць, дапамагчы закалыхаць дзіця - каго ж яшчэ прасіць падзяліцца досведам з малянём, як не істоту, якая спіць да 20 гадзін на суткі! 

На каточка вуркотаю, // На дзіцятка дрымотаю. // Прыйдзі, каток, начаваць, // Дзіцятачка калыхаць. // На каточка вурката, //На дзіцятка дрымата. // Засні, засні, ціха спі. 

        - А ты, каток шэры, // Прыйдзі павячэраць, // Будзеш у нас начаваць, // Малу Галю калыхаць.// - Ой, не прыйду, не прыйду, // Я сабакі баюся. // - Я сабаку навяжу, // Лусту хлеба палажу. 

        Аднак коця не толькі закалыхвае дзіця - ён набывае (або знаходзіць) дзіцяці розныя рэчы, дапамагае па гаспадарцы: 

Люлі-люлі, кот шэры, // Ды замяці нашы сені, // Ды замяці нам хатку, // Дам катку заплатку. //Куплю катку боты // Не сваёй работы, // Хоць недарагія - // За два залатыя. 

Пайшоў каток пад масток, // Злавіў рыбку за хвасток. // Ці самому з'есці, // Ці малой аднесці? // А я разок укушу // І маленькай аднясу. 

        А часамі коцік і шкодзіць: 

Скочыў каток у куток 

І скраў нітак маток. 

А ты коце-варкоце, 

Чаго сядзіш на плоце? 

Ой, будзем ката біці, 

Нашто ўкраў нам ніці, 

Ой, зажэнем, зажэнем да гумна малаціці, 

Лапкамі заграбаці, 

А хвастом замятаці. 

        Праўда, гэтыя шкоды яму больш-менш прабачаюць. Па-сапраўднаму кату дастаецца тады, калі ён перашкаджае дзіцяці спаць, ад чаго яго перасцерагаюць: 

Люлі-люлі, коцік, 

Не хадзі, па плоце, 

Не хадзі па печы, 

Буду біці ў плечы, 

Не хадзі, па лаўцы, 

Буду біці па лапцы. 

Не тапчы падушкі, 

Буду драці за вушкі, 

Не хадзі па хаце, 

Не будзі дзіцяці... 

        Але значна часцей ката крыўдзяць дарэмна: 

        А-а-а, каточак, 

Злізаў бабчын мядочак. 

Сама бабка злізала 

На катка сказала. 

        А яшчэ ён часамі падае з печы, яму аб'ядаюць хвосцік мышы, у яго адбіраюць лапцікі, анучы, паясок, каб аддаць дзіцяці... Карацей, таварыства абароны правоў жывёлаў у нашых вёсках яўна не дзейнічала. Аднак на гэтым пералік сумных здарэнняў у беларускіх калыханках збольшага сканчваецца. Нават няўдачы ката ці верабейкі падаюцца ў жартоўнай форме, з'яўляюцца для малога першымі (разам з забаўлянкамі) узорамі гумару. Калыханкамі не палохаюць дзіця, у іх адсутнічае страшная фантастыка, што гэтак часта сустракаецца ў казках. Нават "шэранькі ваўчок, што ўхопіць за бачок" у беларускія калыханкі прыходзіць вельмі рэдка. Замест гэтага, каб дзіця не клалася "на краю", прыводзяцца лагаднейшыя аргументы: А то з краю упадзеш, // Ручку, ножку разаб'еш...або Прыйдзець шэранькі каток, // Драпнець Янку за бачок. 

        Дый паглядзіце на герояў калыханак. Акрамя ката, у іх сустракаюцца гулі (галубы), куры, певень, конік, цяляты, зайчык, верабей... Галубы - сімвал пяшчоты, чысціні, акрамя таго, магчыма, вуркатанне гэтых шчадралюбных птушак, як і вуркатанне ката, нейкім чынам асацыявалася з закалыхваннем. Усе астатнія вобразы - таксама рэальныя, блізкія, з ліку тых, з якімі малое сустракалася вельмі рана. (Гэта цяпер паспрабуй адшукай жывога пеўня ці зайца, каб паказаць гарадскому дзіцяці...) Адбор лексікі таксама вельмі дакладны. Прагрэсіўныя мамы могуць мне нагадаць, што сучасныя лагапеды не рэкамендуюць чытаць вельмі маленькім дзецям творы, перанасычаныя памяншальна-ласкальнымі варыянтамі словаў. У калыханках прысутнічае вялікая колькасць словаў з памяншальнымі суфіксамі, але яны ў большасці сваёй аднатыпныя: каток, лясок, мядок, малачко, лапкі, а варыянты кшталту "вачаняты" (што маё дзіця дагэтуль спявае як "качаняты") не сустракаюцца. Таму калыханкі не перашкаджаюць развіццю мовы дзіцяці, а наадварот, спрыяюць развіццю як кругагляду, так і слоўнікавага запасу маленькага чалавечка. 

        Гулі, курачкі апякаюць маляня, прыносяць падарункі, гадуюць, забаўляюць. А часамі і дзіця таксама частуе сваіх апекуноў: 

        Люлі-люлі-люлі, // Прыляцелі гулі, // Селі на варотах // У чырвоных ботах, // Сталі гуркатаці. // А чаго ж вам даці? // Ці ячменю жменю, // Ці гароху троху, // Ці жыта карыта, // Ці бобу каробу? 

        Люлі-люлі-люлі, // Прыляцелі куры, / Селі на варотах // У чырвоных ботах, // Сталі сакатаці. // Няма чаго даці. // Трэба даць ім грэчкі, // Каб неслі яечкі. // Куркі грэчкі не ядуць // І яечак не нясуць. 

        Здараецца, што ў калыханках згадваюцца і болей сур'ёзныя рэчы: Люлі-люлі-люлясі, // Пабіліся два Ясі. // За якую прычыну? // За пекную дзяўчыну. 

        А-а, люлі, // Не маю кашулі. // -- Чаму не напрала? // -- Лёньку калыхала. // -- Чаму не пашыла? // -- Лёнечку насіла. 

        Часта маці спалучала закалыхванне дзіцяці з нейкай іншай працай, напрыклад, сядала прасці. Тады рытм калыханкі прыстасоўваўся да рытму працы: 

Люлі-люлі люляшу, 

Я дзіцятка калышу, 

Нітачку звіваю, 

Песеньку спяваю. 

Што выведу нітку 

Камару на світку 

Астануцца кончыкі 

Камару на штончыкі. 

        Мама можа мяняць тэмп спеву таксама ў залежнасці ад настрою дзіцяці: больш энергічна ды гучна закалыхваюць дзіця, гатовае расплакацца, павольней, цішэй, лагодней - малое, што амаль ужо заснула. Аўтарскія калыханкі паддаюцца гэткім зменам цяжэй: паспрабуйце праспяваць у паскораным тэмпе "Спи, моя радость, усни!"... 

        Чаму ж большасць маладых беларускіх мам гэтак рэдка спявае сваім дзеткам народныя калыханкі? Звычайна адказваюць: няма часу, не ведаем словаў, не ведаем музыкі, майму малому яны не падабаюцца і да т. п. Прычым зазвычай усе гэтыя рэчы згадваюцца ў комплексе. Адзіны сапраўды смешны аргумент - гэта адсутнасць часу. Паспрабуйце заўважыць па гадзінніку, колькі ў вас часу сыходзіць на тое, каб закалыхаць малое без песні. Калі дзіця засынае каля вашых грудзей - гэта можа быць і пяць хвілін, і менш, я згодная. Але ў іншым выпадку песенька толькі дапаможа скараціць час, што сыходзіць на закалыхванне. І нават, што датычыць груднічка - што вы будзеце рабіць, калі адвучыце дзіця ад груднога малака? 

        Ваша дзіця не любіць калыханак? Няма маленькіх дзетак, якія не любяць музыку! Хутчэй проста ў вас пакуль не атрымалася знайсці "сваю" калыханку. Спрабуйце розныя мелодыі, мяняйце тэмп, як гэта рабілі нашы бабулі. Вы лічыце, што ў вас няма голасу, слыху, музычных здольнасцяў? Калі наспеўваць ціха, іншыя сямейнікі гэтага не заўважаць, а для дзіцяці ваш спакойны голас - у любым выпадку найлепшая музыка. Або можна проста спяваць-распавядаць калыханку рэчытатывам. 

Немаўляты ў асноўным "выбіраюць" пэўную мелодыю, само гучанне калыханкі, словы для іх маюць менш значэння, часамі дастаткова чатырохрадковай песенькі з паўторамі. Але па-першае, вам самім надакучыць паўтараць ў кола адно і тое ж, а па-другое, выхаванне і развіццё інтэлекту дзіцяці пачынаецца з моманту нараджэння, а што калыханкі гэтаму спрыяюць, думаю, вы пераканаліся.Калі ваша дзіця прывучылася засынаць пад нейкую пэўную мелодыю, вы можаце нанізваць на яе тэксты іншых калыханак - нашы продкі таксама гэтак рабілі. Можаце наспеўваць нават нейкія дзіцячыя вершыкі. Пасля, чытаючы малечы гэтыя вершыкі ўжо з кнігі, будзеце радасна дзівіцца, чаму ваша дачушка гэтак добра і хутка іх запамінае. Дзеткі старэйшага ўзросту прывязваюць больш увагі да словаў, ім падабаюцца больш доўгія сюжэтныя калыханкі. 

Калі вам больш падабаецца матыў, на які вы звычайна спяваеце люлі-люлі цяпер, і вы проста хочаце далучыць да яго словы, няма бяды. Наўрад-ці гэта тры блатныя акорды. Хутчэй за ўсё, гэта таксама мелодыя, выцягнутая з глыбіняў падсвядомасці. І нават калі вы не верыце ў сілу калыханак - галоўнае, што яны дзейнічаюць. Так што спявайце на здароўе. Салодкіх сноў і добрага здароўечка вашаму маляняці! 

 СПЯВАЙЦЕ ДЗЕЦЯМ ПЕРАД СНОМ! СПЯВАЙЦЕ, ЯК МОЖАЦЕ. НА ЛЮБЫ МАТЫЎ, ЗРУЧНЫ ДЛЯ ВАС. ГАЛОЎНАЕ - З ЛЮБОЎЮ. НЯХАЙ ВАШЫ ДЗЕЦІ ТАКСАМА ВЫВУЧАЦЬ КАЛЫХАНКІ, ПЕСНІ І БУДУЦЬ СПЯВАЦЬ СВАІМ ЛЯЛЬКАМ. ГЭТА ІМ СПАТРЭБІЦЦА, КАЛІ ЯНЫ САМІ БУДУЦЬ МАМАМІ І ТАТАМІ. 

Крыніца: https://nsportal.ru/detskiy-sad.

 Роля беларускай кнігі ў развіцці дашкольнікаў

        Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

        Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэальную рэчаіснасць. Але што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

        Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

   Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. І гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва.

        У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. І ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выношвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. І дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, лёгка пагадзіцца заканамернасцю.

        Вельмі важна для дзяцей, што ў казцы герой, які ўвасабляе дабро, заўсёды станоўчы. Гэта ці непераможны волат, які абараняе свой народ, ці проста чалавек, які перамагае зло розумам, мудрасцю і знаходлівасцю. У любым выпадку станоўчага героя адрозніваюць розум, прыгажосць, умелыя рукі, альбо добрае чараўніцтва, а адмоўнага зло, пачварнасць і падступнасць. Таму дзеці любяць казачных герояў, вераць ім і пераносяць гэтую веру і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

        Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

        Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.