ПИТАНИЕ ВОСПИТАННИКОВ В УЧРЕЖДЕНИЯХ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ
Плата родителей (законных представителей) за питание детей в учреждениях дошкольного образования взимается
в размере 100 процентов от действующих денежных норм расходов на питание в день на одного воспитанника в зависимости от возраста детей, вида и режима работы дошкольного учреждения; не взимается:
с родителей (законных представителей) детей-инвалидов, детей, страдающих онкологическими заболеваниями, больных туберкулезом, инфицированных вирусом иммунодефицита человека, получающих дошкольное образование, специальное образование на уровне дошкольного образования;
с членов семей лиц, перечисленных в подпунктах 12.2 и 12.3 пункта 12 статьи 3 Закона Республики Беларусь от 14 июня 2007 года «О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан»;
снижается на 50 процентов:
для семей, имеющих трех и более детей в возрасте до 18 лет;
для семей, проживающих на территории радиоактивного загрязнения в зоне последующего отселения, в зоне с правом на отселение и в зоне проживания с периодическим радиационным контролем;
для опекунов, приемных родителей, родителей-воспитателей детских домов семейного типа, детских деревень (городков);
снижается на 30 процентов
для семей, имеющих двух детей, получающих дошкольное образование, специальное образование на уровне дошкольного образования.
с 1 сентября 2023 года расходы на питания воспитанников в учреждении дошкольного образования составили:
ясли (2-3 года) - 3,59
льгота 30% - 2,51; льгота 50% - 1,80
сад (3-7 лет) - 4,71
льгота 30% - 3,30; 50% - 2,3
ХАТНЯЯ ВЯЧЭРА ДЛЯ ВЫХАВАНЦАЎ
Многія бацькі імкнуцца дапоўніць харчаванне дзяцей дома даволі цяжкай і салодкай ежай: пірожнымі, смятанай, каўбасой, а то і пакарміць незадоўга да сну поўным хатнім абедам. І тое, і другое прыносіць арганізму дзіцяці шкоду.
Падчас сну працэсы абмену рэчываў рэзка запавольваюцца, і багатая вячэра на працяглы час затрымоўваецца ў стрававальным канале. Гэта спрыяе залішняму адкладанню тлушчу ў арганізме, назапашванню ў ім прамежкавых рэчываў, якія абцяжарваюць абмен і ў выніку – узнікненне балючых станаў. У дзіцячых установах дзеці атрымліваюць дастатковую колькасць вугляводаў і тлушчаў, а бялкоў, асабліва жывёльнага паходжання, часта не хапае. Таму бацькам неабходна кожны дзень праглядаць меню і адпаведна яму дапаўняць вячэру дзяцей прадуктамі, багатымі бялкамі жывёльнага паходжання - малаком, тварагом, рыбай, яйкамі, сырам, калі іх не было ў меню.
Самай таннай і каштоўнай крыніцай бялку ў дзіцячым харчаванні з'яўляецца тварог. Бацькам трэба паклапаціцца аб тым, каб тварог і стравы з яго падаваліся дзіцяці на вячэру часцей. Калі за вячэрай дзіця атрымлівае сырок, які змяшчае менш бялку, да яго дадаюць шклянку кефіру або ражанкі. Тварог можна даць у натуральным выглядзе (калі ён пастэрызаваны) або зрабіць з яго сырнікі, лянівыя варэнікі. Да тварагу або тварожнага вырабу даюць кісель, фруктовы ўзвар, шклянку малака ці вяршкі (асабліва аслабленым дзецям). Карысны таксама мёд. Мёд з малаком або кісламалочнымі прадуктамі спрыяе павышэнню гемаглабіну. Дзецям з залішняй вагой рэкамендуюць нятлусты кефір. Ён змяшчае мала тлушчу (усяго 1%), але больш бялку – 4,3% (у звычайным кефіры – 2,8% бялку).
Трэба прывучыць дзяцей піць кефір і малако з хлебам. Так узбагачаецца амінакіслотны склад ежы. Калі ў гэты дзень у дзіцячай установе не было стравы з яек, яе можна даць на вячэру са шклянкай кісламалочнага прадукта. Яйка таксама добра спалучаецца з бульбай, зялёным гарошкам, вінегрэтам. Можна таксама зрабіць амлет з бульбяным пюрэ і салатай з капусты, агурка, зялёнай цыбулі.
У асобныя дні дзецям даюць рыбную страву, бо бялкі рыбы лягчэй і хутчэй пераварваюцца ў параўнанні з мясам (1,5-2 гадзіны). У хатнюю вячэру абавязкова ўключаюць садавіну, гародніну і сокі, каб дапоўніць дзённае харчаванне ў дзіцячай установе вітамінамі, мінеральнымі солямі і мікраэлементамі, у тым ліку крывятворнымі: жалезам, меддзю, кобальтам, марганцам і інш. Маркоўны і таматавы сокі даюць перад вячэрай, салодкія сокі – вінаградны, яблычны – пасля вячэры.
Морква – багатая крыніца каратыну (у 100 г змяшчаецца 9 мг), які ў арганізме ператвараецца ў вітамін А. Папаўняць яго дэфіцыт у рацыёне асабліва важна дзецям, схільным да захворванняў верхніх дыхальных шляхоў. 50-100 г чырвонай морквы дастаткова дзіцяці для папаўнення сутачнай патрэбнасці ў каратыне. Морква павінна быць штодзённым прадуктам у харчаванні дзіцяці, асабліва ў зімова-вясновы перыяд. У дзіцячай установе прыгатаваць сок на вялікую колькасць дзяцей цяжка, а дома гэта цалкам магчыма. Моркву даюць не толькі ў выглядзе соку, але і ў выглядзе салаты з яблыкам, нацёртым на буйной тарцы з дабаўленнем расліннага алею або смятаны з цукрам. Можна прыгатаваць маркоўныя катлеты ці пудынг.
У выхадныя дні бацькі павінны вытрымліваць рэжым прыёму ежы, прыняты ў дашкольнай установе. У харчаванні дзяцей выкарыстоўваюцца розныя гатункі мяса: ялавічына, птушка (акрамя качак і гусей), трусы, маладая бараніна, для старэйшых дзяцей – нятлустая свініна ў сечаным выглядзе. У асобныя дні ўключаюць сасіскі, аднак важна памятаць, што фізіялагічная каштоўнасць іх ніжэй, чым натуральнага мяса. Можна рэкамендаваць новыя віды каўбасных вырабаў: сасіскі дзіцячыя, дыетычныя, школьныя. Варта выкарыстоўваць каштоўныя раслінныя бялковыя прадукты, такія як гарох, фасоля, соя.
У выхадныя дні асаблівую ўвагу бацькам трэба звяртаць на другія стравы, якія не заўсёды могуць быць прыгатаваны ў дзіцячай установе: галубцы, катлеты з рыбы, стравы з печані і г.д. Можна даць выпечку, салодкія фруктовыя напіткі, марожанае. Яны больш карысныя, чым пірожныя.