Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Група падоўжанага дня

Дата: 14 октября 2022 в 16:29, Обновлено 30 октября в 11:54

Мэты і задачы групы падоўжанага дня

Групы падоўжанага дня ў школе з'яўляюцца неабходнай формай арганізацыі пазаўрочнага часу навучэнцаў пачатковых класаў. Падоўжаны дзень у школе спрыяе фармiраванню выхаваўчага адукацыйнага асяроддзя.

Асноўная мэта арганізацыі груп падоўжанага дня - максімальнае развіццё асобы кожнага дзіцяці; выхаванне свядомага, здаровага члена грамадства, ініцыятыўнага і які думае, фарміраванне дзіцячага інтэлекту; мэтанакіраванае развіццё ў дзіцяці пазнавальных псіхічных працэсаў: увагі, уяўлення, успрымання, памяці, мыслення; раскрыццё творчага патэнцыялу кожнага дзіцяці.

Асноўныя задачы групы падоўжанага дня

  • спрыяць развіццю пазнавальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў праз гульнявую дзейнасць;
  • умацоўваць здароўе дзяцей, далучаць да вядзення здаровага ладу жыцця;
  • выхоўваць культуру паводзін вучняў у школе і іншых грамадскіх месцах;
  • фарміраваць правільныя, заснаваныя на грамадскіх каштоўнасцях, адносіны да навакольнага свету (прыроды, людзей, навукі і культуры).

Асноўныя задачы ў рабоце педагога групы падоўжанага дня

Клопат пра здароўе дзяцей;
Клопат пра іх паспяховасць у вучобе;
Клопат аб развіцці культуры зносін;
Клопат аб нармальнай сацыялізацыі дзяцей;
Клопат пра станаўленне індывідуальнасці кожнага дзіцяці і яго гатоўнасей да жыццёвага самавызначэння.

Рэжым работы групы падоўжанага дня

 аўторак, чацвер

13.30 -14.45

Прыём дзяцей у групу, гутарка з настаўнікам

Прагулка , правядзенне  заняткаў  з  элементамі  спартыўных  гульняў  на  свежым  паветры

14.45- 15.00

Выхаванне культурна-гігіенічных навыкаў, абед

15.00-16.00

Падрыхтоўка да сну, сон (для навучэнцаў 1 класа)

 Самападрыхтоўка ( для навучэнцаў 2-6 кл.)

16.00- 16.30

Правядзенне  заняткаў  з элементамі  спартыўных  гульняў  на  свежым паветры

16.30

Адыход дамоў

панядзелак,  серада, пятніца

12.50 -14.20

Прыём дзяцей у групу, гутарка з настаўнікам

Прагулка , рухомыя  гульні на  свежым  паветры,правядзенне  заняткаў  з  элементамі  спартыўных  гульняў  на  свежым  паветры

14.20- 14.35

Выхаванне культурна-гігіенічных навыкаў, абед

14.35-15.40

Падрыхтоўка да сну, сон ( для навучэнцаў 1 класа)

Самападрыхтоўка ( для навучэнцаў 2-6 кл.)

15.40- 16.00

Падрыхтоўка да сну, сон ( для навучэнцаў 1 класа)

Заняткі па інтарэсам, самападрыхтоўка ( для навучэнцаў 2,4-5 кл.)

15.40-16.00

Заняткі па інтарэсам, правядзенне віктарын, інш.мерапрыемствы

16.00

Адыход дамоў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.