Інфармацыйная гадзіна “Дзяржаўныя сімвалы - нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”
Мэта: паглыбленне ведаў навучэнцаў аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.
Задачы:
-актуалізаваць і пашырыць веды дзяцей пра гісторыю стварэння дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь;
- стварыць умовы для ўсведамлення навучэнцамі значнасці дзяржаўнай сімволікі;
- спрыяць развіццю пазнавальнага інтарэсу, пашырэнню кругагляду ў галіне дзяржаўнай сімволікі;
- выхоўваць у школьнікаў паважлівыя і беражлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны;
-выхоўваць пачуцці патрыятызму і любові да сваёй Радзімы.
Форма правядзення: медыйная презентацыя з элементами “мазгавога штурму”
Абсталяванне:
на дошцы тэма інфармацыйнай гадзіны, плакат з выявай дзяржаўных сімвалаў, выстава кніг па тэме: Канстытуцыя РБ, «Герб і Сцяг Беларускай дзяржавы» (Мн., «Юнацтва», 2002); Александровіч Р., Нескаромная Т. "Зямля в е блакітнымі вачыма» (Мн., «Беларусь», 2001).тэксты і табліца для чытання тэксту «Інсерт» (Дадатак 4), мультымедыйнае абсталяванне
Фарміраванне груп.
Кожны вучань, уваходзячы ў клас, атрымлівае па папяровай стужачцы, на якой напісаны адзін радок верша пра Беларусь. Дзеці павінны скласці вершаваную страфу і сесці за адзін стол. Атрымаецца 3 групы.
Ход інфармацыйнай гадзіны:
Настаўнік:
Радзіма наша – Беларусь,
І колькі ні шукай,
Не знойдзеш ты на ўсей зямлі
Мілей, чым гэты край.( Слайд 1)
Уступная гутарка:
-Паглядзіце, калі ласка, на карту свету, вы бачыце, што наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы і, як самастойная дзяржава, мае сваю сімволіку і прымае актыўны ўдзел у сусветным жыцці. Сёння мы пагаворым пра дзяржаўную сімволіку нашай краіны. Пра тыя сімвалы, з дапамогай якіх прынята прадстаўляць нашу краіну ў свеце (слайд 2)
А як вы разумееце сэнс слова «сімвал»? (Сімвал - гэта тое, што служыць умоўным знакам: словы, прадметы, дзеянні для абазначэння пэўных паняццяў і ідэй, а таксама прыналежнасць да чаго-небудзь.(Слайд2)
У далёкім мінулым людзі, якія жылі разам, утваралі плямёны. Плямёны, якія не жадалі ці не ўмелі захоўваць вопыт продкаў, гінулі - слабелі і раствараліся ў іншых плямёнах. Тыя ж плямёны, у якіх з павагай ставіліся да запаветаў і культуры продкаў, квітнелі і развіваліся.
Плямёны адрозніваліся сваёй адзеннем, жыллём,прадметамі побыту. Пакланяліся сваім Багам, Сонцу і Зямлі. (Слайд 3)
У жорсткіх бітвах за свабоду і незалежнасць нашы продкі карысталіся круглымі шчытамі, афарбаванымі ў пэўныя колеры. Неабходнасць пазначаць свае палкі, аддзяляць іх ад варожых, адначасова запалохаць ворагаў і падбадзёрыць сваіх воінаў паступова прывяла да стварэння сцяга, а упрыгожаны рознымі "шчаслівымі прыкметамі" ці "знакамі лёсу" шчыт пераўтварыўся з цягам часу ў герб. Вось так і ўтвараліся дзяржаўныя сімвалы.
- Якія дзяржаўныя сімвалы вы ведаеце? (Слайд 4)
Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова, родны дом, родная культура і звычаі і сімвалізуюць, ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Існавалі і існуюць цяпер пэўныя правілы стварэння сцягоў і гербаў, яны замацаваны традыцыяй і пэўнай навукай - геральдыкай (табліца). Галоўная ўмова: кожны герб і кожны сцяг павінны выказваць толькі ім уласцівую сімволіку. Інакш кажучы, усё гербы і ўсё сцягі павінны істотна адрознівацца і не паўтараць адзін аднаго.
-А як вы лічыце, што павінна быць адлюстравана на гербе, сцягу і ў гімне? (Асаблівасці краіны).
-Зараз паслухайе яшчэ легенду пра нашу сімволіку:
-Нарадзілася ў маці тры сыны. Кажа яна першаму:"Цябе, сынок, буду прасіць, каб насіў маю карону. Я спляла яе з жытняга калосся, канюшыны, ільну, якімі квітнее наша зямля". А затым дае сыну чырвоную зорачку. "Беражы яе, - гаворыць маці, - і глядзі, каб ніколі-ніколі не патухла гэта зорка, бо з ёю ў сэрцы змагаўся наш народ за вольнае жыццё, за сонечнае неба".
"Ты, сынок,- кажа маці другому, - насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю". І апранула сына ў чырвона-зялёна-белую вопратку.
"А ты, сынку, птах мой галасісты, будзеш спяваць маю самую любімую, дарагую песню",- папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні.
Задумалася маці: а якія ж імёны даць сваім сынам? А потым яшчэ раз звярнулася да сваіх дзяцей:"Ты, сынок першы, будзеш вядомы ў нашай Дзяржаве пад іменем Герб; ты, сынок другі, будзеш называцца Сцягам, а ты, сынок трэці,- Гімнам". Так і жывуць у маці тры сыны: Герб, Сцяг, Гімн."
- А хто іх маці, як яе называюць? (Рэспубліка Беларусь)
- Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн - гэта твар нашай дзяржавы, які адрознівае яе ад іншых краін свету. Кожны год- другая нядзеля мая- Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. А калі гучыць гімн, абавязкова трэба слухаць яго стоячы.
Настаўнік:
-Давайце разгледзім нашу сімволіку, папрацуем з тэкстамі, табліцамі і паспрабуем растлумачыць, чаму наша сімволіка так выглядае, і што сімвалізуюць пэўныя элементы, колеры.
(На партах раскладзена сімволіка розных дзяржаў, у тым ліку Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі выбіраюць Герб, Гімн і Сцяг Рэспублікі Беларусь.(Па групах)
1. «Мазгавы штурм» (Слайд 5):
Што вы ведаеце пра Герб, Сцяг і Гімн? (Праводзіцца бліц - гутарка з усімі навучэнцамі)
1. Запаўняецца першая графа табліцы (у групах).
Ведаю
+ Даведаўся новае
- Не зразумеў
?
II. Асэнсаванне.
1.Чытанне тэксту метадам «Інсерт». (Дадатак 1,2,3)
2. Запаўненне другой і трэцяй граф табліцы.
3. Прэзентацыя атрыманай інфармацыі па раздзелах табліцы.
(Тры чалавекі ад кожнай групы распавядаюць, што яны ведалі пра Герб, Сцяг і Гімн да чытання тэксту, што даведаліся новага з тэксту, якая інфармацыя засталася незразумелай):
-Што я ўжо ведаў аб Гербе, Сцягу і Гімне Рэспублікі Беларусь?
-Падзяліся адкрыццямі.
-Што засталося незразумелым?
-Што хачу даведацца глыбей?
Вучань з 1 групы:
(Слайд 6)
Паведамленне пра Дзяржаўны сцяг (Дадатак 1)
Дзяржаўны сцяг – гэта сімвал незалежнай дзяржавы. У вельмі даўнія часы ў якасці сцягоў ўжывалі упрыгожаныя жэрдкі. Старажытныя грэкі ў якасці сцяга выкарыстоўвалі зброю або кавалак з якой-небудзь літарай, малюнкам або сімвалам, узнятыя на шост. Першы крамнінны сцяг вынайшлі ў Старажытным Рыме. Самым старым дзяржаўным сцягам з'яўляецца сцяг Даніі, вядомы з 1219 года.
Сцяг Беларусі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з двума гарызантальнымі палосамі чырвонага і зялёнага (зверху ўніз) колераў. Бліжэй у дрэўка размешчаны бела-чырвоны нацыянальны беларускі арнамент. Сцяг з'яўляецца прамым нашчадкам сцяга БССР, з якога выдалілі серп і молат. Сцяг мае суадносіны 1: 2. Быў прыняты 7 чэрвеня 1995 года і нязначна зменены ў 2012 годзе.
Дзяржаўны сцяг нашай краіны мае тры колеры: чырвоны, зялены, белы. Чырвоны колер – знак Сонца. Зялены – колер палеў і лясоў, колер прыроды, колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Белы колер – гэта колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. На белым фоне размешчаны чырвоны народны ўзор – арнамент.
(Зачытваецца верш, які склалі вучні з атрыманых палосак пры ўваходзе ў клас)
Вучань:Над дубовым лісточкам краіны маёй
Распускаецца папараць-кветкай.
Палымнее жывым, неўміручым агнём
Над прасторай лясоў ды палеткаў.
Ад мяжы да мяжы ён лунае буслом,
Прамяністы, бы сонца на ўсходзе.
Запаляе у сэрцы народу майго
Гонар, годнасць і памяць стагоддзяў.
Нібы ветразь, вятрамі напоўніцца зноў,
І ў святочную нават гадзіну
Не дае забывацца пра лёс ваяроў,
Што крывёй баранілі айчыну.
І вядзе за сабою дарогай жыцця,
Асвятляючы шлях пакаленням,
Сімвал нашай дзяржаўнасці – велічны сцяг,
Сімвал волі, адвагі, сумлення.
Настаўнік:Другім дзяржаўным сімвалам з'яўляецца герб.
Усе дзяржавы маюць свае гербы – афіцыйныя эмблемы.Яны намаляваныя на пячатках, бланках, грашовых знаках краіны. Вывучэнне гербаў займаецца навука геральдыка. (Дадатак 2)
Вучань з 2 групы:
(Слайд 7)
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца, як сімвал росквіту. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у два радкі напiсаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь". Герб быў зацверджаны 7 чэрвеня 1995 года
На сённяшні момант апісанне герба Беларусі зафіксавана ў законе «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», прынятым у 2004 годзе
(Зачытваецца верш, які склалі вучні з атрыманых палосак пры ўваходзе ў клас)
Вучань:
Излучает он чудесный свет,
У него – высокая судьба,
И, пожалуй, в целом мире нет
Благородней нашего герба.
Гармонично сочетает герб,
Воедино сопрягает он
Солнце и колосья, свет и хлеб,
Человеком чтимый испокон.
В ярких выразительных тонах
Колоски, цветы родных полей.
В толстых геральдических томах
Нет герба красивей и светлей.
Настаўнік: Сімвалам любой дзяржавы з'яўляецца і гімн – урачыстая песня. (Дадатак 3)
Вучань з 3 групы:
(Слайд 8)
Слова «гімн» узнікла ў Старажытнай Грэцыі і пазначала ўрачысты спеў у гонар багоў, герояў ці гістарычных падзей. У цяперашні час гімн выконваюць і спяваюць ва ўрачыстых выпадках якія адбываюцца ў краіне.
Доўгі час гімнам Беларусі была песня, складзеная ў гады існавання Беларускай ССР і зацверджаная ў 1955 годзе. Музыку да гімна напісаў Нестар Сакалоўскі ў гады вайны, а словы - Міхась Клімковіч. Адзінаццаць гадоў спатрэбілася гэтай песні, каб яе зацвердзілі афіцыйным гімнам краіны. З 1995 па 2002 год гімн выконваўся без слоў, паколькі Савецкі Саюз, згаданы ў тэксце, ужо не існаваў. У 2002 годзе Уладзімір Карызна прадставіў новы варыянт тэксту гімна, які быў прызнаны і зацверджаны.
Мелодыю гімна нашай краіны напісаў Нестар Сакалоўскі, а словы належаць паэтам Міхаілу Клімковічу і Уладзіміру Карызне.
( відэа гімна https://www.youtube.com/watch?time_continue=39&v=R0qQtDyENN)
(Зачытваецца верш, які склалі вучні з атрыманых палосак пры ўваходзе ў клас)
Вучань:
Гучыць урачыста,
Як водгукі славы,
Гімн нашай вячыстай
Цудоўнай Дзяржавы.
Усім адкрывае лёс,
Мужнасць народа,
Душу, што пранёс
Трапяткой праз нягоды.
Гімн свету сцвярджае,
Што любім мы працу,
А шлях наш лунае
Да радасці, шчасця.
Пад гукамі Гімна
Я моўчкі клянуся
Сапраўдным быць сынам
Маёй Беларусі.
Настаўнік:Шчыра дзякую групам за працу, спадзяюся, што кожны ўзяў для сябе нешта карыснае. Сення мы гаварылі пра сімволіку дзяржавы. Тэму сімволікі мы прадоўжым, але гэта будзе сімволіка сям’і, а дакладней, герб майго роду. Я хачу вам пажадаць, каб вы заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыліся і працавалі, і, можа быць, у гонар вашых заслуг перад Радзімай калі-небудзь прагучыць гімн Беларусі і падымецца яе сцяг.Любіце сваю Радзіму, гэта значыць імкніцеся рабіць усё, каб яна квітнела і станавілася яшчэ прыгажэйшай. А што для гэтага можаце зрабіць вы? (Добра вучыцца, выконваць свае абавязкі, імкнуцца быць сапраўдным чалавекам).
Герб і сцяг.
Яны шчасліва паяднаны,
Ушанаваны, герб і Сцяг.
І вызначаюць разам з намі
Дзяржаўны лад, дзяржаўны шлях
У іх гісторыя адвеку,
У іх, бясконца дарагіх,
Збыліся мары чалавека
І наша будучыня ў іх.
Няхай жа сімвалы святыя
Нязменна асвячаюць лёс:
Яны – апора, крылы тыя,
Што падымаюць да нябёс.
Падвядзенне вынікаў. Гульня "Аўкцыён ведаў" ((Слайд 9)
- А зараз мы праверым вашы веды па дзяржаўнай сімволіцы. (На экране табліца. Вучань выбірае намінацыю і балы)
Флаг 50 40 30 20 10
Герб 50 40 30 20 10
Гімн 50 40 30 20 10
СЦЯГ
50 балаў
Што ўяўляе сабой дзяржаўны сцяг РБ?
40 балаў
Што азначаюць чырвоны, зялёны і белы колер сцяга?
30 балаў
Сімвалам чаго з’яўляецца арнамент на дзяржаўным сцягу РБ?
20 балаў
Калі паднімаецца і дзе ўстанаўліваецца дзяржаўны сцяг РБ?
10 балаў
Якія адрозненні мае дзяржаўны сцяг РБ, які быў на 10 лютага 2012 г. і пасля 10 лютага 2012 г.?
ГЕРБ
50 балаў
Што ўяўляе сабой дзяржаўны герб РБ?
40 балаў
Што азначае зямны шар на дзяржаўным гербе РБ?
30 балаў
Што азначае пяціканцовая зорка на дзяржаўным гербе РБ?
20 балаў
Калі быў зацверджаны дзяржаўны герб РБ?
10 балаў
Дзе рамяшчаецца адлюстраванне дзяржаўнага герба РБ?
.
ГІМН
50 балаў
Што ўяўляе сабой дзяржаўны гімн РБ?
40 балаў
Назавіце аўтараў дзяржаўнага гімна РБ
30 балаў
У якім годзе быў прыняты новы гімн Рб?
20 балаў
У якіх выпадках выконваецца гімн РБ?
10 балаў
Чаму пры выкананні гімна прынята ўставаць?
Рэфлексія , калаж “Я люблю Беларусь!”
- Сёння мы можам зрабіць падарунак нашай роднай зямлі. Для гэтага вазьміце выразаныя з паперы кветкі і на пялестках прадоўжыце сказ “Для сваёй Радзімы я ...”( напісана у цэнтры кожнай кветкі), што асабіста кожны з вас можа зрабіць для нашай краіны?А затым нашы прыгожыя кветкі прымацуйце на плакаце –калажы “Я люблю Беларусь!”
Запаўненне кветкі пад песню А. Віннікава «Я люблю Беларусь».