Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень. Конкурсна-гульнявая праграма “Свята сяброў”.

Дата: 6 ноября 2021 в 10:49
Автор: Машнюк Я. И.
156 просмотров

У рамках шостага школьнага дня 06 лістапада 2021 года ў Тракельскай яслі-сад-базавай школе прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Свята сяброў”. Вельмі важна, каб дзеці вучыліся сябраваць, гэта дапаможа ім у далейшым жыцці добра камунікаваць з навакольнымі. Ды і навогул добра, калі поруч ёсць блізкі сябар, які заўсёды можа падтрымаць. Бо з ім можна праводзіць час, дзяліцца сакрэтамі і не адчуваць сябе адзінокім.
Што такое сяброўства?! Ці мае сяброўства межы? Што можна зрабіць для аднаго? Ці ёсць розніца паміж дзіцячым сяброўствам і сяброўствам дарослых? Хто з'яўляецца сябрам, а хто - прыяцелем?
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвалі навучэнцы 1-4 класаў на пазнавальна-гульнявой праграме "Свята сяброў".
Дзеці шмат расказвалі пра сяброўства, пра сапраўдных сяброў разважалі і дзяліліся сваімі думкамі, гулялі ў займальныя гульні, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў камандных гульнях ...
Навучэнцы прыйшлі да высновы, што калі дружба мае якія-небудзь межы, значыць, сапраўднай яе называць нельга! Хутчэй за ўсё, гэта проста памылковае прыняцце прыяцельскіх адносін за сяброўства. Сябар можа быць на ўсе выпадкі жыцця, і толькі ён можа спаўна падзяліць і нягоды, і радасці; толькі з ім можна размаўляць на любыя тэмы без сарамлівасці і думак, што пра цябе неяк не так падумаюць. Бо, толькі ў сапраўднае сяброўства дапаможа адчуць іншага як самога сябе.
Гульня прайшла займальна і цікава, удзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый і праверылі свае веды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.