Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Класная гадзіна.Прагляд і абмеркаванне відэафільма " Беларусь- мая Радзіма"

Дата: 11 марта 2022 в 22:08, Обновлено 11 марта 2022 в 22:22
Автор: Машнюк Я. И.
151 просмотр

Для навучэнцаў 2- 4 класаў быў арганізаваны кіналекторый на тэму "Беларусь- мая Радзіма"( з гісторыі Воранаўскага раёна). Рабяты яшчэ глыбей пазнаёміліся з населенымі пунктамі Воранаўшчыны, з яе нацыянальным каларытам і памятнымі мясцінамі, з традыцыямі і культурай сваёй малой Радзімы. Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. Мноства цудоўных касцёлаў, цэркваў, капліц, сядзібаў і палацаў можна знайсці ў такіх вёсках і пасёлках Воранаўскага раёна як: Бальценікі, Осава, Жырмуны, Канвелішкі, Нача, Беняконі, Гародна, Радунь. У Гайцюнішках захаваўся адзіны ў сваім родзе ў Беларусі дом-крэпасць. У самім Воранава сярод славутасцяў і культурна-гістарычных каштоўнасцяў асабліва вылучаюцца: касцёл Міласэрнасці Божай і старажытная гарадская забудова. У касцёле вёскі Тракелі захоўваецца цудатворны абраз «Маці Божая Тракельская», вывезены ў 1595 г. з Вільні. Мноства іншых архітэктурных і культурных каштоўнасцяў і славутасцяў захоўвае на сваёй тэрыторыі Воранаўскі раён.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.