Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Класная гадзіна"1 красавіка - Міжнародны дзень птушак"

Дата: 3 апреля 2023 в 23:41, Обновлено 4 апреля 2023 в 13:40
Автор: Машнюк Я. И.
55 просмотров

Міжнародны дзень птушак з'яўляецца адным з самых "старых" экалагічных свят, яго адзначаюць з 1906 года.
Дзень птушак - гэта час прылёту пярнатых з зімовак.
Традыцыйна ў гэты час у чаканні прылёту пярнатых развешваюць скварэчнікі і іншыя птушыя домікі.
У гэты дзень мы не толькі сустракаем вясну, але і радуемся прылёту птушак. Таксама ў гэты дзень нельга не ўспомніць такую вялікую памылку мінулага, як знішчэнне птушак. Самы вядомы прыклад - маўрыкійскі дронт, папуляцыю якога знішчылі матросы на працягу 174 гадоў з дня адкрыцця вострава, на якім ён існаваў. Цяпер дронт зяўляецца сімвалам знішчэння відаў у выніку варварскага умяшання ў экасістэму. І па сёняшні дзень спісы знікшых птушак працягваюць папаўняцца. Гэтаму садзейнічае разбурэнне іх месцу знаходжання, забруджванне навакольнага асяроддзя і паляванне. Для пералётных птушак вялікую небяспеку прадстаўляюць высокія збудаванні і разлівы нафты на вадаёмах.
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны"(АПБ) выбрала птушкай 2021 года ў Беларусі казадоя.
Казадой звычайны - адзіны прадстаўнік атрада казадоепадобных у Беларусі. Усяго ў свеце каля 120 відаў гэтага атрада.
Знікненне птушцы не пагражае, але апошнія ацэнкі колькасці казадоя ў Беларусі праводзіліся ў 1997 годзе.
Птушку года ў Беларусі выбіраюць з 2000 года. Мэта гэтaй кампаніі - прыцягнуць увагу да прыгажосці прыроды і птушак, якія існуюць навокал.
Птушкі - галоўны індыкатар глабальнага стану асяроддзя. Разбурэнне экасістэм на маршруце іх міграцыі можа паслужыць прычынай знікнення цэлага віду на ўсёй планеце. Птушкі вельмі рэагуюць на змяненні прывычных месц знаходжання, размнажэння, гнездавання. Такім чынам, дапамагаючы птушкам, чалавек дапамагае прыродзе ў цэлым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.