Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 14:13, Обновлено 21 февраля 2022 в 14:18
160 просмотров

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Нібы маці, берагчы працаўніцу нашу – мову,

Бо яна – жыцця зачын і пачатак песні новай.

Я.Сіпакоў

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Вучні ДУА НПК “Тракельскія яслі-сад-базавая школа” сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.

21 лютага 2022 года ў ДУА НПК “Тракельскія яслі-сад-базавая школа” сапраўднае свята – Дзень роднай мовы. Вучні з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову, з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.  

У гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя мове, якую мы завем матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Валчэцкай Г.М. з мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця моўнай культуры прайшла акцыя-фотачэлендж “Размаўляем па-беларуску”. У бібліятэцы зроблена кніжная выстава “Паклон беларускаму слову”.

Весела прайшло мерапрыемства па стварэнню плаката “Я люблю родную мову”. На музычных перапынках гучалі песні беларускіх выканаўцаў і гуртоў на роднай мове.

У Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе прайшоў Гродзенскі абласны дыктант, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Мэта – папулярызацыя беларускай мовы, удасканаленне ведаў удзельнікаў па беларускай мове. Тэма – Год гістарычнай памяці.Тэкст “Музей паэта”. Удзел у напісанні дыктанта прынялі педагагічныя работнікі НПК.

Падводзячы вынікі дня роднай мовы вучні зразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету. Каб любіць сваю Радзіму, трэба добра ведаць яе гісторыю, сваіх продкаў.

<font color="#000000">ФОТА</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.