Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст-гульня “Мы любім Беларусь”

Дата: 31 января 2021 в 22:41, Обновлено 31 января 2021 в 22:48
Автор: Машнюк Я. И.
142 просмотра

Аналіз шостага дня
30.01. 2021 г
Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Мы любім Беларусь”. Гульнявая дзейнасць спрыяе развіццю пазнавальных, камунікатыўных здольнасцяў навучэнцаў. Пасля вызначэння тэмы гульні і назваў каманд, рабятам раздалі маршрутныя лісты, дзе былі пазначаны станцыі, якія трэба наведаць.
На станцыі “Гістарычная” дзеці даведаліся пра ўзнікненне Рэспублікі Беларусь, тлумачылі паходжанне назвы “Беларусь”, пазнаёміліся з легендамі і паданнямі роднай зямлі. Вучні расказвалі пра памятныя мясціны роднага краю, пра тое, як захоўваецца ў народа яго гістарычная памяць. Напрыканцы, вучні адказвалі на пытанні міні-віктарыны, дзе сістэматызавалі атрыманыя веды.
На станцыі “Геаграфічная” вучні атрамалі заданне назваць абласныя, старажытныя і новыя гарады Рэспублікі Беларусь, адказвалі на пытанні віктарыны “Вадаёмы і іх жыхары”, працавалі з геаграфічнай картай Рэспублікі Беларусь.
На станцыі “Фальклорна-літаратурная” рабяты “рухаліся па слядах” і выконвалі прапанаваныя заданні: адгадвалі назвы казак, разгадвалі рэбусы, аднаўлялі прыказкі па прапанаваных словах.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця любові да Бацькаўшчыны, выяўляла еднасць кожнага з прыродай, гармонію ў сузіранні навакольнага свету.
Усе каманды з задавальненнем выконвалі заданні, якія яны атрымлівалі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.