Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бяспека ў вашым доме

Дата: 7 апреля 2021 в 22:29
Автор: Машнюк Я. И.
114 просмотров

Бяспека ў вашым доме
Памятайце: большасць няшчасных выпадкаў можна перадухіліць! Для гэтага Вам прыйдзецца набыць "звычку да бяспекі". Вось некалькі парадаў:
 Ніколі не пакідайце чапялы на патэльні, калі не карыстаецеся ёю; калі ж чапала нездымальная, заўсёды адварочвайце тронкі (дзяржальна) патэльні ўбок ад памяшкання, да сценкі, каб дзіця не магло дацягнуцца і выліць на сябе, напрыклад, гарачы алей.
 Заўсёды абкарочвайце драты электрычнага імбрыка – таксама, каб дзіця не дацягнулася да яго.
 Заўсёды сачыце за тым, каб рондалі (каструлі) з гарачым змесцівам не стаялі на краі стала, на падваконні.
 Заўсёды надзейна запакоўвайце лекі і ўсё, што можа аказацца атрутным для дзіцяці.
 Заўсёды прыбірайце чым далей небяспечнае для дзіцяці абсталяванне, рамантуйце няспраўныя штэпселі, разеткі і драты.
 Заўсёды сачыце за тым, каб сярод цацак не было дробных прадметаў.
 Заўсёды ўстаўляйце блакатары ў электраразеткі, каб дзіця не магло засунуць у іх шпільку, шрубакрут, пальчык.

Гэтыя захады дапамогуць вам менш турбавацца за дзіця, калі яно не знаходзіцца ў вас на вачах.

Не забывайцеся, што небяспека можа чакаць не толькі ў сваёй хаце, але і ў іншых дамах, асабліва ў сяброў ці ў бабулі з дзядулем. Варта памятаць, што іх дамы не прыстасаваныя для побыту малых дзяцей: напрыклад, няма шпінгалетаў на вокнах або на шафе з хімікатамі. Пастарайцеся тактоўна абмеркаваць гэтыя важныя для вас пытанні, каб зрабіць дамы вашых блізкіх і знаёмых бяспечнымі для гасцявання вашых дзяцей.

Ахоўваць жыццё дзяцей – гэта прадбачыць небяспечныя сітуацыі. Вельмі важна, каб вы заўсёды на крок апярэджвалі дзіця, тады здолееце пазбегчы непрыемнасцяў.

Не забывайцеся, што са сталеннем вашага дзіцяці клопатаў і адказнасці за яго жыццё ды здароўе не менее.

Дапамажыце дзіцяці задаволіць яго пазнаваўчую цікавасць да навакольнага свету, стварыўшы ўсе неабходныя ўмовы бяспечнай жыццядзейнасці!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.