Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Класная гадзіна"Кніга -наш сябар і дарадчык"

Дата: 16 сентября 2021 в 12:09, Обновлено 21 сентября 2021 в 12:19
Автор: Машнюк Я. И.
743 просмотра

Кніга – гэта выдатны памочнік па жыцці, лепшы сябар чалавека. У ёй, ты абавязкова знойдзеш шмат разумных думак, карыснай і цікавай інфармацыі на розныя тэмы. Яны бываюць розныя: навуковыя, мастацкія і забаўляльныя. Зрабіць выбар будзе складана, але магчыма, галоўнае знайсці тое, што табе цікава, то ў чым ты хочаш больш разбірацца і разумець.

У любы перыяд твайго жыцця, кніга дасць любы адказ на любое пытанне. Галоўнае, не ленавацца чытаць і адкрываць для сябе новае. З кнігай застаешся сам-насам, яна моўчкі зможа цябе выслухаць, даць добры і правераны вопытам савет, адцягнуць ад сумных думак і абавязкова зацягне ў свой захоплены і цікавы сюжэт. Дзякуючы гэтаму, будзе адарвацца немагчыма.

Калі чалавек шмат чытае, то ён становіцца разумней, пісьменней, набывае больш вопыту і ведаў у той ці іншай вобласці. Значыць, кніга з'яўляецца сапраўдным сябрам, памочнікам і дарадцам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.