Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Калектыўная творчая справа “У адзінстве сіла кожнага”

Дата: 5 ноября 2021 в 09:32, Обновлено 5 ноября 2021 в 09:40
Автор: Машнюк Я. И.
292 просмотра

Мэта: фарміраваць пазітыўныя адносіны да Рэспублікі Беларусь, павагу і цікавасць да гісторыі і традыцый сваёй краіны, папоўніць веды аб Беларусі.
Задачы:
абмеркаваць значэнне паняцце “адзінства”;
пасадзейнічаць развіццю ў вучняў пачуцця датычанасці да лёсу сваёй
дзяржавы, народа, фарміраванню патрыятызму і любові да Радзімы, павагі да яе
культуры, мовы, традыцый сям’і праз іх уключэнне ў калектыўную творчую
дзейнасць.

Вядучы:/на фоне мелодыі “Завешся ты ласкава Белай Руссю”/
О,Беларусь, майго народа сэрца,
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасці Айчыне не клянецца,
Той, хто не можа без яе пражыць.
Мяне ты і вучыла, і лячыла,
Я пра цябе спяваю зноў і зноў.
Мая зеленакрылая Айчына,
Краіна бессмяротных курганоў.
Эпіграф
Адзінства – гэта найвышэйшая,
самая магутная асалода,
якую толькі магчыма адчуць.
Міхаэль Лайтман
Настаўнік. Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі калектыўнай творчай
справы “У адзінстве сіла кожнага народа”. Паслухайце прытчу Льва Талстога
“Бацька і сыны”: “Бацька загадаў сынам, каб жылі ў згодзе; яны не слухаліся.
Вось ён загадаў прынесці венік і кажа: “Зламайце!” Колькі яны ні біліся, не
маглі зламаць. Тады бацька развязаў венік і загадаў ламаць па адным дубцы.
Яны лёгка пераламалі пруты паасобку. Бацька і кажа: “Так і вы: калі ў згодзе
жыць будзеце, ніхто вас не адолее; а калі будзеце сварыцца ды ўсе паасобку –
вас кожны лёгка загубіць”.
Зямля бацькоў – жыцця крыніца. Менавіта тут, ля парога бацькоўскага дома, і пачынаецца наша з вамі агульная Радзіма – Рэспубліка Беларусь. І не важна, жывеш ты ў вялікім горадзе, ці ў маленькай вёсачцы. Толькі пад небам роднай Беларусі вы можаце знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, прынесці карысць грамадству, адчуваць сябе сапраўднымі патрыётамі Беларусі.
Настаўнік. Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі калектыўнай творчай
справы “У адзінстве сіла кожнага народа”. Паслухайце прытчу Льва Талстога
“Бацька і сыны”: “Бацька загадаў сынам, каб жылі ў згодзе; яны не слухаліся.
Вось ён загадаў прынесці венік і кажа: “Зламайце!” Колькі яны ні біліся, не
маглі зламаць. Тады бацька развязаў венік і загадаў ламаць па адным дубцы.
Яны лёгка пераламалі пруты паасобку. Бацька і кажа: “Так і вы: калі ў згодзе
жыць будзеце, ніхто вас не адолее; а калі будзеце сварыцца ды ўсе паасобку –
вас кожны лёгка загубіць”.
Веер меркаванняў. Настаўнік прапануе адказаць на наступныя пытанні
(на слайдзе), каб зразумець значэнне прытчы:
Чаму бацька перажывае за будучыню сваіх сыноў? (Паасобку, у сварках
паміж імі не будзе згоды, гэта прывядзе сыноў да згубы).
На якім прыкладзе бацька паказаў, як неабходна жыць і працаваць, каб не
загінуць? (На прыкладзе развязанага веніка, які лягчэй разламаць).
У чым, на думку бацькі, заключаецца сіла і моц яго сыноў? (У адзінстве,
згодзе, гармоніі, узаемнай дапамозе).
Што, на вашу думку, азначае слова адзінства? Меркаванні дзяцей (мір,
згода, гармонія, сяброўства, згуртаванасць, салідарнасць, агульныя намеры і
Абагульненне настаўніка.
Прапануе звярнуцца да эпіграфа, які
размешчаны на дошцы, і растлумачыць яго.
Настаўнік. Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята ў нашай краіне,
якое будзе адзначацца штогод. Заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам №206
Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Свята прымеркавана да гадавіны паходу
Чырвонай Арміі, распачатага 17 верасня 1939 года, па выніках якога ЗаходняяБеларусь была далучана да Беларускай ССР.
Заданне “Паразважай”. На крэслах у вучняў ляжаць лісты з наступнымі
выказваннямі і прыказкамі:
1 Радзіма мая дарагая, ты ў шчасці жаданым жыві! (А. Бачыла).
2 Мая маленькая радзіма, заўсёды сэрцам я з табой (Л. Кебіч).
3 Сям’я моцная ладам (Прыказка).
4 Усяму пачатак – родная мова (Прыказка).
5 Традыцыя – духоўная спадчына, якая перадаецца ад аднаго пакалення да
іншага (Я.І. Арэнс).
6 Герб, Гімн і Сцяг адлюстроўваюць гісторыю народа, мару стваральніка і
годнасць сваіх грамадзян (М. Мантэнь).
7 Гісторыя – гэта ліхтар з мінулага, які свеціць у будучыню (В. Ключэўскі).
8 Калі марнею ад нягод і сэрцу цесна, я ўспамінаю радавод і продкаў песні (А.
Пісьмянкоў).
9 Праца – гэта самы трывалы падмурак у жыцці чалавека (Народная мудрасць).
10 Каб здзяйсняць вялікія справы, не трэба быць найвялікшым геніем; не трэба
быць вышэй людзей, трэба быць разам з імі (Ш. Мантэск’е).
Той, каму трапілася выказванне, павінен растлумачыць, як яно звязана з
сённяшняй тэмай.
Настаўнік. Сёння разгледзім, як наша сям’я, любоў да малой і вялікай
радзімы, працы, продкаў, мовы дапамагае нам быць адным цэлым, дапамагае
яднацца ў народ.
Заданне “Знайдзі пару – аб’яднайся”
Настаўнік. Прапануе частку прыказкі, каб дзеці яе закончылі, і
падкрэслівае, што самастойна гэта зрабіць складана, лепш аб’яднацца і
адшукаць пару сярод сваіх аднакласнікаў. Дзецям неабходна скласці прыказку і
растлумачыць яе.
Чалавек без Радзімы,
усяму свету святліца.
Родная зямля
свеціць бясконца.
Толькі таму пашана будзе,
Радзіму шануеш.
За Радзіму сваю
як салавей без песні.
Ад душы працуеш –
хто Радзіму не на словах любіць.
На Радзіму сонца
будзь героем у баю.
Мінск – сталіца –
мякчэй чужой пярыны.
(Адказы: Чалавек без Радзімы, як салавей без песні. Толькі таму пашана
будзе, хто Радзіму не на словах любіць. За Радзіму сваю будзь героем у баю.
Мінск – сталіца – усяму свету святліца. На Радзіму сонца свеціць бясконца.
Родная зямля мякчэй чужой пярыны. Ад душы працуеш – Радзіму шануеш. На
родным полі расце лепшая доля. Той патрыёт, хто змагаецца за народ. Бацькоў
любі, старых паважай, здароўе беражы, Радзіме верна служы).
Абагульненне настаўніка. Наша Радіма – гэта тэрыторыя для добрых
спраў і здзяйснення нашых мар, наш агульны родны дом. (Абагульннені па
кожнай частцы КТС у кароткай форме пачаргова размяшчаюцца на
спецыяльна выдзеленым слайдзе).
Зона прэзентацый
Стварэнне калажоў “Звычаі і традыцыі беларускага народа”.
Вучні працуюць разам: загадзя падрыхтаваныя ілюстрацыі (з старых
часопісаў) прыклейваюць на ватман. Калаж павінен адлюстроўваць розныя
звычаі і традыцыі (народныя святы – Каляды, Вялікдзень, Купалле,
дзяржаўныя – Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, сямейныя – юбілеі, дні
нараджэння і інш.).
Пасля выканання задання дзеці вывешваюць калажы на дошку і
абараняюць іх.
Абагульненне настаўніка.
Бацькоўскія традыцыі сілкуюць і
згуртоўваюць людзей, абуджаюць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці.
Заданне-крыжаванка “Сям’я і сваякі”. Настаўнік прапануе дзецям
замест шматкроп’я ўставіць тэрміны роднасці і сваяцтва:
1 Калі добрая свякроў, то добрая і … (Нявестка).
2 Падсадзі на печ дзядулю – цябе … падсадзіць (Унук).
3 Разумны … і ў сына пытае (Бацька).
4 Пра каго ў народзе кажыць: калі іх тры, то ў
сям’і цэлая гаспадарка? (Сын).
5 У адной … не ўсе зяці роўныя
(Цешча).
6 Са … і на зайца не ідзі (Швагер).
7 Калі яна адна, то доля жадна, а калі сем, там доля
ўсем (Дачка).
8 … бяры не на год, а на век (Жонка).
Абагульненне настаўніка. Сям’я – апора чалавека і апора
дзяржавы.
Зона прэзентацый
Настаўнік. Яшчэ адно дарагое для чалавека паняцце – малая радзіма.
Любоў да яе нараджае жаданне быць паэтам для свайго краю. Наша малая
радзіма Лідчына нарадзіла шмат таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, сярод якіх
паэтка Данута Бічэль, якая шчыра сказала:
Радзіма – нівы, рэкі і бары,
бярозавікам вецер набрыняў,
у Белавежы волаты-зубры,
а вунь мацуе ножкі зубраня.
Радзіма! Тата, мама і браты,
сястра, бабуля, дзед
і шмат радні зрабілі ўсё,
каб меў радзіму ты.
Яе высокі гонар барані.
Стварай сваё, ды беражы, што ёсць,
Дужэй між птушак, песень і цяпла.
Станцыя “Гарады Беларусі”
1.Горад Беларусі, які носіць жаночае імя./Ліда/
2.Горад, ў якім схавалася слова “слон”./Слонім/
3.Горад, які першы прыняў бой у пачатку Вялікай Айчыннай вайны./Брэст/
4.Горад, які мае пушыстае імя./Пухавічы/
5.Горад, які мае мужчынскае імя./Барысаў/
6.Горад, назва якога звязана з назвай пушнога звярка, які водзіцца ў Беларусі./Бабруйск/
7.Гарады, якія адрозніваюцца адной буква./Мінск,Пінск/
8.Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі./Полацк/
9.Горад,у гонар якога Сімяон Полацкі ўзяў сабе прозвішча./Полацк.Ён там нарадзіўся/
10.Старыжытны горад, у якім нарадзіўся Францыск Скарына./Полацк/
11.Сталіца Рэспублікі Беларусь./Мінск/

Станцыя “Экалагічная”
1.Назавіце самыя вялікія рэкі Беларусі./Днепр,Неман, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Сож, Бярэзіна/
2.Якая рыба мае змеявідную форму і жыве ў азёрах Віцебшчына./Вугор/
3.Назавіце жывёлу беларускіх лясоў – сімвал Беларусі./Зубр/
4.Чкі абласны цэнтр Беларусі ўзяў назву ад брозавай кары./Брэст/
5.Якая птушка можа зрабіць гняздо на страхе хаты./Бусел/
6.Якія птушкі з’яўляюцца ўрачамі лесу./Дзяцел, сініца, попаўзень/
7.Якіх птушак называюць гарадскімі жыхарамі./Вераб’ёў/
8.Якую расліну называюць сябрам таго, хто ідзе пешшу./падарожнік/
9.Якія вы ведаеце нацыянальныя паркі Беларусі./Прыпяцкі, Нарачанскі, Белавежская пушча, Браслаўскія азёры/
10.Навошта ў краіне ствараюцца прыродаахоўчыя тэрыторыі./Для аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін, якія занесены ў Чырвоную Кнігу рэспублікі Беларусь/
11.Назавіце рыб, якія жывуць у рэках Беларусі./Карась, шчупак, судак, налім,ерш, акунь і інш./

Станцыя “Чым і кім славіцца мой край”
1.Хто такі Ф.Скарына./Першадрукар/
2.Якіх вядомых гістарычных асоб Беларусі вы ведаеце./Рагвалод, Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая і г.д./
3.Якую выдатную дату адзначаюць Беларусы 3 ліпеня./Дзень незалежнасці/
4.Якога колеру было адзенне беларусаў у старажытнасці./Белага/
5.Назавіце абласныя цэнтры Беларусі./Мінск, Гродна, Гомель, Магілёў, Віцебск, Брэст/
6.Назавіце самы старажытны горад Беларусі./Полацк. Ён заснаваны ў 862 годзе/
7.У якім горадзе адбываецца фестываль “Славянскі базар”./У Віцебску/
8.Назавіце нацыянальную скарбніцу, якая сёння з’яўляецца сімвалам Беларусі./Нацыянальная бібліятэка/
9.Назавіце першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага./Навагародак/
10.Хто напісаў паэму “Песнь пра зубра”./М.Гусоўскі/
11.Назавіце імя першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь./А.Р.Лукашэнка/
Станцыя “Дзякуй дзеду за Перамогу”
1.Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна./22 чэрвеня 1941 года/
2.Назавіце дату вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г.Мінска./3 ліпеня 1945 года/
3.Назавіце гарады-героі./Мінск,Брэская крэпасць, Ленінград, Севастопаль, Курск, Кіеў, Адэса, Наварасійск, Тула, Керч, Сталінград/
4.Хто такі бацька Мінай./Камандзір партызанскага атрада/
5.Колькі беларусаў загінула ў гады Вялікай айчыннай вайны./Кожны чацвёрты/
6.Назавіце дзень перамогі над фашысцкай Германіяй./9 мая 1945 года/
7.Якіх піянераў-герояў вы ведаеце./Л.Голік, М.Казей, З.Партнова, В.Коцік/
8.Што сімвалізуе помнік Курган Славы./Яднанне 4 франтоў/
9.Як называецца мемарыяльны комплекс, які ўшаноўвае памяць пра мірных жыхароў, спаленых фашыстамі вёскі./Хатынь/
10.Што такое “рэйкавая вайна”./У гады вайны партызаны праводзілі аперацыі па падрыве чыгункі/
11.Як называлася аперацыя па вызваленню Беларусі./Багратыён/

Станцыя “Што ты ведаеш пра Беларусь”
1.Назавіце асноўны закон Беларусі./Канстытуцыя РБ/
2.Што ўвасабляюць сцяг, герб, гімн Беларусі./Радзіму/
3.Якім колерам нашы продкі размалёўвалі шчыты./Чырвоным/
4.Расліна, якая з’яўляецца сімвалам працы і дабрабыту./Лён/
5.Якія прадметы адзення ў даўніну з’яўляліся адметнымі рысамі знатных людзей./Чырвоная шапка, чырвоныя боты/
6.Колькі колераў мае беларускі сцяг./Тры - зялёны, чырвоны,белы/
7.Якія кветкі маюцца на беларускім гербе./Канюшына, лён/
8.Назавіце Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь./15 сакавіка/
9.Дзень дзяржаўнага сцяга і герба Рэспблікі Беларусь./Другая нядзеля мая/
10.Як называецца галоўная песня краіны./Гімн/
11.Якія краіны з’яўляюцца суседзямі Беларусі./Польша, Літва,Латвія, Расія, Украіна/

Станцыя “Казачная”
1.Якімі словамі пачынаецца казка “КурачкаРаба”./Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх курачка Раба/
2.Што казала Каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы./Нідзе не была, нічога не ела, нічога не піла.толькі як беглда праз масток,ухапіла кляновы лісток/
3.Якімі словамі заканчваецца казка “Як курачка пеўніка ратавала”/”Ку-ка-рэ-ку!Чуб-чубатка-маладзец! Тут і казцы канец”/
4.З якой казкі гэтыя радкі? Хто яе напісаў?
З доўгімі вусішчамі,
З чорнымі вачышчамі,
Зыркімі,лупатымі,
З лапамі рагатымі,
Шырачэзнымі ў шыі,
Клешні во якія!/Я.Колас.Рак-вусач”/
5.то адправіў тэлеграму?
а/Гэй,каза,збірай манаткі,
Уцякай хутчэй ты з хаткі.
Бовунь дзед ідзе,
Ён касу нясе./Каза-манюка/
б/Карова,карова,дай масла!
Пеўнік ляжыць, не дыхае,бабінкай падавіўся.
/Як курачка пеўніка ратавала/
в/”Я ад бабкі ўцёк,я ад дзедкі ўцёк,
А ад цябе,ліса, і падаўна уцяку” /Калабок/
6.Успомніце казкі,персанажам якіхз’яўляецца лісіца/”Воўк і лісіца”, “Мужык, воўк і ліса”, Зайкава хата”, “Коцік,пеўнік і ліса”, “Як хто звяроў напалохаў”/
7.Каму належаць гэтыя рэч?/вядучы паказвае/
а/Яйка/курачка Раба/
б/Іголка/Кашчэй Бессмяротны/
в/Чаравічок/Папялушка/
г/Каласок/Пшанічны каласок/
д/Боты /Кто у ботах/
е/Парасон/Старуха Шапакляк/
.Станцыя “Мова маёй бабулі”
Вядучы: На гэтай станцыі мы з вамі звернемся да народнай мудрасці.Гэта прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, якія робяць нашу мову больш яркай і каларытгнай.Я буду гаварыць пачатак прыказкі, а вы – яе заканчэнне.
Ваўкоў баяцца …/у лес не хадзіць/
У чужым воку саломку бачым…/у сваім бервяна не заўважаем/
Хто апарыцца на малацэ…/той і на ваду дзьмухае/
Было б балота…/а чэрці знойдуцца/
Век жыві…/век вучыся/
Гром не грымне…/мужык не перахрысціцца/
Гультай за работу…/мазоль за руку/
Каб ведаў,дзе павалішся…/то саломкі падаслаў бы/
З ваўкамі жыць…/па-воўчаму выць/
Бадлмвай карове…/бог рагоў не дае/
Ведае кошка…/чыё сала з’ела/
Добрая слава на палічцы ляжыць…/а рэнная па дарожцы бяжыць/

Станцыя “Гульнёвы падворак”
Гульня “Пеўні”
Удзельнікі закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і,скачучы на другой, штурхаюць праціўніка грудзьмі або плячом. Той, хто страціў раўнавагу і стаў на зямлю дзвюма нагамі, выбывае з гульні.
Гульня “Воўк і каза”
Дзеці выбіраюць ваўка і казу. Астатнія –пастухі.Пастухі бяруцца за рукі, рухаюцца па кругу, у сярэдзіне якога знаходзіцца каза. Воўк павінен злавіць казу. Прабрацца ў сярэдзіну круга воўк можа толькі праз вароты, калі два пастухі, якія знаходзяцца побач, падымуць рукі ўверх. Калі воўк зловіць казу, яна становіцца ваўком, а адзін з пастухоў становіцца казой.
Гульня “Самы кемлівы”
Абазначаюцца месцы /лес, балота, поле/. Дзеці становяцца ў ў шарэнгу, вядучы называе расліны /гэта могуць быць – авёс, чарот, пшаніца,сасна,ландыш. Кукуруза і г.д./ Дзеці павінны па чарзе бегчы ў той бок,дзе расце гэта расліна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.