Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як зрабіць катанне дзіцяці на веласіпедзе бяспечным?

Дата: 16 мая 2024 в 12:36
Автор: Машнюк Я. И.
20 просмотров

— навучыць дзіця асноўным правілам дарожнага руху і паводзін на дарогах;
— праверыць спраўнасць веласіпеда, удзяліўшы асаблівую ўвагу тармазам і рулю;
— мець спецыяльную экіпіроўку (шлем, засцярогу для ног і рук, велапальчаткі) і святлоадбівальныя элементы.

Варта ведаць і выконваць:

— не дасягнуўшым 14-гадовага ўзросту выезд на дарогу забаронены*;
— рухацца можна па вела- або пешаходных дарожках, тратуарах і абочынах;
— пры ажыццяўленні манеўру пераканацца ў яго бяспецы (усе манеўры павінны суправаджацца жэстам рукі);
— пры выездзе з-за перашкоды знізіць скорасць або спыніцца;
— пры пад’ездзе да праезнай часткі дарогі знізіць скорасць і перасякаць яе са скорасцю ідучага крокам пешахода.

Нагадайце дзіцяці:

— выбіраць для язды на веласіпедзе бяспечныя пляцоўкі (напрыклад, скверы і паркі);
— быць вельмі ўважлівым у жылой зоне, паколькі ў двары шмат скрытай небяспекі: прыпаркаваны транспарт, кусты, дрэвы, розныя збудаванні;
— раптоўнае з’яўленне на веласіпедзе на праезнай частцы можа закончыцца наездам аўтатранспарту;
— пры выездзе з двароў бачнасць часта абмежавана, таму варта кантраляваць сітуацыю і прытарможваць.

Умоўныя сігналы (жэсты) рукамі пры руху на веласіпедзе:
спыненне — паднятая ўверх рука,
паварот налева/направа — выцягнутая ў бок павароту прамая рука або сагнутая ў локці і паднятая ўверх рука.

*без суправаджэння паўналетняй асобы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.