Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 17 февраля 2020 в 10:31, Обновлено 5 марта 2020 в 09:19
431 просмотр

У апошнія часы актывізуецца пошук і шырокае выкарыстанне методык, якія дазваляюць значна павысіць эфектыўнасць вывучэння беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай працы.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з’яўляецца адной з форм пазакласнай працы. Ён праводзіцца, каб узмацніць матывацыю да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны.

У 209/2020 навучальным годзе тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе праходзіць  з 17.02 па 21.02.2020 пад дэвізам “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”.

                                         

Эмблема тыдня  

Эпіграф тыдня

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,

Дасць людзям розум Бог абавязкова,

Няхай не зараз, пройдуць хай гады,

Ды вернецца народу продкаў мова.

.

Мэта правядзення тыдня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

У адпаведнасці з пастаўленай мэтай вырашаліся наступныя задачы:

1. Развіць пазнавальную цікавасць вучняў да прадмета;

2. Развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў праз далучэнне іх да беларускай гісторыі і культуры;

3. Прывіваць навыкі самастойнай працы;

4. Выхоўваць у вучняў патрыятызм, павагу і гонар да культурнай і гістарычнай спадчыны краіны;

5. Папулярызацыя роднай мовы, літаратуры, культуры.

Удзельнікі: вучні 1-9 класаў, іх бацькі, настаўнікі школы

Адказныя за правядзенне: настаўнік беларускай мовы і літаратуры – Валчэцкая Г.М., настаўнікі пачатковых класаў

План правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры

 17.02 – 21.02.2020г.

Дата

  правядзення

Назва

мерапрыемства

Удзельнікі

Месца і час правядзення

Адказныя

17

лютага

- Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

1-9 класы

На працягу дня

Валчэцкая Г.М.

- Кніжная выстава “Паклон беларускаму слову”

Бібліятэка

Мажэйка І.Ю.

18

лютага

- Падарожжа ў Краіну Слоў

1-4 класы

12.55 каб.№1

Машнюк Я.І.

- Сценгазета “Пажаданні беларускай мове”

1-4 класы

11.50 каб.№2

Уланоўская А.У.

19

лютага

 - Конкурсная праграма па прыказках “Прытча, карацейшая за птушыны нос”

-  Акцыя “Нашы любімыя беларускія словы”

5-9 класы

14.40 каб.бел.мовы

Валчэцкая Г.М.

-Забава "Падарожжа па казкам"

Выхаванцы д/у

11.00 група д/у

Бурак І.Ч.

20

лютага

- Конкурс малюнкаў па матывах беларускіх казак

1-4 класы; д/у

13.40 каб.№3;

група д/у

Волк-Карачэўская Л.Д.; Бурак І.Ч.

- Рэспубліканскі конкурс “Буслік-2020”

3-9 класы

10.50 каб.інфарматыкі

Валчэцкая Г.М.

21

лютага

- флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

- Гродзенскі абласны дыктант, прычвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

5-9 класы

Работнікі НПК, бацькі

На працягу дня

12.35 каб.фізікі

Валчэцкая Г.М., настаўнікі пачатковых класаў

Як гэта было…

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

А пачаўся наш тыдзень так… Вучні 8 класа прыцаплялі эмблемы "Размаўляй са мной па-беларуску" і стараліся са ўсімі размаўляць на беларускай мове

 

 

 

Кніжная выстава “Паклон беларускаму слову”

 

Акцыя “Нашы любімыя беларускія словы”

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. На дрэве мы замацавалі любімыя і цікавыя словы беларускай мовы.

             

Забава "Падарожжа па казкам"

 

Конкурс малюнкаў па матывах беларускіх казак

      

Гродзенскі абласны дыктант, прычвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.