Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

3 сакавіка - Сусветны дзень пісьменніка

Дата: 3 марта 2017 в 12:19
662 просмотра

Віншуем усіх пісьменнікаў, а таксама аматараў літаратуры!

У 1986 годзе падчас кангрэсу Міжнароднага ПЭН-Клуба было вырашана святкаваць гэтую дату. ПЭН-клуб быў заснаваны ў 1921 годзе. Назва арганізацыі складзена з першых літар англійскіх слоў Poets (паэты), Playwrights (драматургі), Essayists (эсэіст, очеркисты), Editors (рэдактары) і Novelists (раманіст). ПЭН-клуб (PEN International) — гэта міжнароднае аб'яднанне пісьменнікаў, якое "выступае ў абарону прынцыпаў свабоды інфармацыі ўнутры кожнай краіны і паміж усімі краінамі, яго сябры абавязваюцца выступаць супраць падаўлення свабоды слова ў любой яе форме ў тых краінах і грамадствах,  да якіх яны належаць, а таксама ва ўсім свеце, калі гэта ўяўляецца магчымым. ПЭН-клуб выступае ў абарону свабоды друку і супраць адвольнага ўжывання цэнзуры ў мірны час". Існуе 80 нацыянальных цэнтраў ПЭН-клуба ў 60 краінах свету, якія працуюць па ўласных праграмах. Раз у год цэнтры пасылаюць сваіх прадстаўнікоў на міжнародны кангрэс ПЭН-клуба. Кангрэсы праводзяцца па чарзе ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Беларускі ПЭН-цэнтр быў створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў, у маі 1990 года Беларускі ПЭН быў прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў "Міжнародны ПЭН-клуб" на Сусветным Кангрэсе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.