Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды "Літаратурная Гродзеншчына"

Дата: 21 сентября 2018 в 14:56
351 просмотр

Шаноўныя аматары літаратуры! Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды "Літаратурная Гродзеншчына”, якая прайшла 14-15 верасня 2018 года ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці.

Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 1276 вучняў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Трэба зазначыць, што большая частка ўдзельнікаў выканалі 50% заданняў, паказалі добрае веданне літаратурных фактаў і падзей, высокую эрудыцыю і начытанасць. Удзельнікі дасканала знаёмы з біяграфіяй Багдановіча і Караткевіча, Быкава і Міцкевіча, ведаюць дзе знаходзіцца помнік Э.Ажэшка, імя якіх класікаў рускай літаратуры носяць гродзенскія вуліцы, якія кінастужкі здымаліся ў Гродна.Максімальна можна было набраць 30 балаў. З заданнямі і адказамі да іх можна пазнаёміцца тут, а таксама прагледзець свае вынікі скачать [169,71 Kb] (cкачиваний: 462). 

Па выніках дыстанцыйнай алімпіяды "Літаратурная Гродзеншына”, члены журы вызначылі 34 пераможы: І ступені – 1, ІІ ступені – 4, ІІІ ступені – 29, якія будуць узнагароджаны дыпломамі дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.