Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа ў этнаказку

Дата: 5 сентября 2022 в 17:00, Обновлено 12 сентября 2022 в 18:20
164 просмотра

5 верасня выхаванцы рознаўзроставай групы наведалі школьны музей. Падчас знаёмства з экспанатамі ў дзяцей былі замацаваны ўяўленні аб беларускіх народных промыслах (ткацтва, ганчарства, саломапляценне). Вялікую зацікаўленасць выклікалі прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з ільну, гліны, саломкі, дрэва, лазы).

Эмацыянальна афарбаваным было слуханне ў памяшканні музея беларускай народнай казкі “Жаронцы”, а таксама песенькаў і пацешкаў “Сіўка-варонка”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ішоў Бай па сцяне”.

Рухомыя гульні “Блін гарыць”, “Лыка”, “Прэла-гарэла” дазволілі стварыць добры настрой, садзейнічалі развіццю памяці, кемлівасці, увагі.

Наведванне музея з’явілася адным са сродкаў выхавання ў дзяцей маральных якасцей, уласцівых беларусам (дабрыня, сумленнасць, гуманнасць, шчодрасць, працавітасць, спагадлівасць, гаспадарлівасць, любоў да роднага краю).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.