Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 17:33, Обновлено 23 февраля 2024 в 13:10
45 просмотров

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

У межах тыдня роднай мовы ў нашай установе адукацыі запланавана правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў:

афармленне стэнда і выставы “Прадметы хатняга ўжытку беларусаў”;

гульнявая праграма “Востраў Гульняслоў”;

Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы;

акцыя "Мае любімыя словы";

філворды "Беларускія пісьменнікі";

інтэлектуальная гульня-конкурс “Буслік";

каллаж «Фразеалагізмы ў малюнках»;

інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны сваёй краіны”;

акцыя “Чытаем класіка разам” (да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова);

конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў;

вандроўка з фотакамерай “Мае родныя краявіды”.

БОЛЬШ ФОТА тут

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.