Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ты вечна будзеш сярод нас… 7 ліпеня 2017 года адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

Дата: 7 июля 2017 в 10:10
807 просмотров

Ты вечна будзеш сярод нас,
І непаўторнай тваё імя
Легендай стане у вяках,
Паходняй, што сваім праменнем
Паможа ў будучыню шлях
Прабіць наступным пакаленням.

Максім Танк 

Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідар беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Сапраўднае імя Янкі Купалы (зарэгістраванае ў афіцыйных дакументах аб нараджэнні) – Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. (па новым стылі) у фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці). 

Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў селяніна як першааснову народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Іван Дамінікавіч пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры ХІХ ст.

Творчасць Янкі Купалы заслужыла сусветнае прызнанне – пра гэта сведчыць шырокі грамадскі рэзананс, які яна атрымала ў многіх краінах свету. Творы беларускага песняра перакладзены амаль на 100 замежных моў. Толькі верш «А хто там ідзе?» перакладзены на 82 мовы народаў свету, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя – англійскую, арабскую, італьянскую, кітайскую, нямецкую, рускую, французскую, хіндзі, японскую і іншыя.

Пра міжнароднае ўшанаванне памяці паэта сведчаць купалаўскія мемарыяльныя знакі за межамі Беларусі. Помнік Купалу ўсталяваны ў Араў-парку ў Нью-Йорку, плануецца адкрыццё помніка ў Маскве. У Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Кіславодску, пасёлку Пячышчы каля Казані, вёсцы Соф’іна Раменскага раёна Маскоўскай вобласці (Расія), Вільнюсе (Літва), пасёлку Гаспра каля Ялты (Украіна) устаноўлены мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя паэту. Імем Янкі Купалы былі названы судны Дунайскага і Волжскага параходстваў. Купалаўскія найменні атрымалі школа і вуліца ў Душанбэ (Таджыкістан), бібліятэка ў Харкаве і вуліцы ў Кіеве і Запарожжы (Украіна), вуліцы ў Ташкенце (Узбекістан), Тбілісі (Грузія), Рызе (Латвія), Ніжнім Ноўгарадзе (Расія), Беластоку (Польшча) і інш. У Порту-Алегра (Бразілія) у 1932 г. імя Я. Купалы прысвоена бібліятэцы-чытальні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.